Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

ЗАГСам за апошнія тры тыдні зарэгістраваны  па раёне 13 шлюбаў, зроблены чатыры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 32 маленькія жыхары Стаўбцоўшчыны: Мацвей Кудзін, Максім Буцько, Надзея Руч’ёва, Юрый Карсека, Канстанцін Даўгель, Валерыя Шуранкова, Мацвей Нарановіч, Дар’я Талэйка, Анастасія Самахвал, Данііл Баразнёнак, Уладзімір Клімко, двайняты Ксенія і Кірыл Марда, двайняты Ульяна і Яна Бычко, Арцём Янкоўскі, Антон Зуеўскі, Марыя Цярэшка, Максім Вусік, Аляксандр Самец, Сафія Мілашэўская, Кацярына Калеснік, Ксенія Вайцяховіч, Глеб Босы, Яна Мурашкевіч, Яраслава Кудзін, Злата Вярбіцкая, Таццяна Лаўрыновіч, Хрысціна Дошчачка, Арына Кутас, Аляксандра Цялегіна і Валерыя Кулеш.

Зямны шлях закончыўся для 36-ці жыхароў раёна.  

  Міліцыяй зарэгістравана 124 паведамленні аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана шэсць крымінальных спраў, у пяці з іх устаноўлены падазраваемыя. Двое зламыснікаў спрабавалі трапіць у гандлёвыя ларкі на міні-рынку ў Стоўбцах, аднак былі затрыманы на месцы злачынства супрацоўнікамі міліцыі. Ад агароджы дома ў Стоўбцах зніклі 13 пяцігадовых саджанцаў туі. У Аталезі пасля сумеснага распівання спіртнога брат нанёс брату траўмы, небяспечныя для жыцця. Пацярпеў ад рук нецвярозых хуліганаў жыхар Літвы. 

Пракуратурай раёна ўнесены прадстаўленні дырэктару ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» аб ухіленні парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, дырэктару ААТ «Рубяжэвічы – парушэнняў падатковага заканадаўства, правілаў аўтамабільных перавозак грузаў, а таксама прыняцці мер па рэгрэсным спагнанні страт.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету затрыманы на затоцы ракі Нёман, вадаёмах у Кнотаўшчыне і Скамарошках трое мясцовых жыхароў, якія здабывалі рыбу забароненым спосабам. Кожнаму пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.

Суд аштрафаваў на 420 000 рублёў жыхара Старога Свержаня і стаўбчаніна, якія не з’явіліся па павестцы райваенкамата. За захоўванне па месцы жыхарства самагоннага апарата аштрафаваны на 420 000 рублёў 46-гадовы жыхар Залужжа.

ДАІ выявіла 201 парушэнне правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – 10 нецвярозых вадзіцеляў і 16 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 14 недысцыплінаваных пешаходаў. Здарылася дзевяць дарожных аварый. Абышлося без пацярпелых.

«Хуткая» выязджала да хворых 285 разоў, у тым ліку 10 выклікаў было да асоб з алкагольным ап’яненнем.

ПадрыхтавалаТаццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *