Пасхальная радасць

Нумары Соцыум

На Светлай сядміцы ў кафедральным саборы горада Стоўбцы адбылася архіерэйская святочная служба. З пасхальнай радасцю епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла сустракалі намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Шэсцель, свяшчэнства Стаўбцоўскага благачыння і прыхаджане.

Прыгожыя трапары і сціхіры Пасхі напаўнялі душу кожнага ўдзельніка саборнага богаслужэння невыказнай радасцю, узносілі душу ў нябёсы, нездарма ўрачыстыя службы пасхальных дзён называюць пірам веры.

Падчас Бажэственнай Літургіі прыемная падзея адбылася ў жыцці благачынства. Епіскап Павел уручыў узнагароды: настаяцелю Мікалаеўшчынскага храма свяціцеля Мікалая Цудатворца протаіерэю Васілію Калядзе – права нашэння паліцы; настаяцель Засульскага храма Нараджэння Іаана Прадцечы іерэй Іаан Ляшкевіч узведзены ў сан протаіерэя; настаяцель Свята-Георгіеўскага храма вёскі Залужжа іерэй Сергій Андрэеў, свяшчэннік кафедральнага сабора Георгій Кур’ян і настаяцель Вішнявецкага храма Нараджэння Іаана Прадцечы іерэй Генадзій Кійко ўзнагароджаны правам нашэння залатога наперснага крыжа.

Пасхальныя службы адметныя хрэсным ходам вакол царквы з харугвамі, іконамі, пасхальным песнапеннем і дзіўным святочным звонам, што напаўняе душы радасцю, дапамагае не згубіць у мітусні дня адчуванне Свята святаў, далучыцца сваім сэрцам да гэтага цуда – Уваскрэсення Хрыстовага.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *