З любоўю да сваёй прафесіі

Медыцына Нумары

З нагоды Дня медыцынскай сястры, які адзначаўся 12 мая, медыцынскія работнікі цэнтральнай раённай бальніцы былі запрошаны прыняць удзел ва ўрачыстасці з нагоды гэтага прафесійнага свята. У Доме культуры  пасёлка Лясны ў Бараўлянах былі ўшанаваны медыцынскія сёстры, акушэркі, лабаранты, фельчары.

Ва ўрачыстасці ад нашага раёна прынялі ўдзел галоўная медыцынская сястра цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Высоцкая, памочнік урача Дзераўнянскай участковай бальніцы Ганна Карневіч, ветэран аховы здароўя, былая старшая медсястра стаматалагічнага аддзялення Сузанна Высоцкая. Ганна Карневіч удастоена Ганаровай граматы галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама.

Такая ж урачыстасць раённага маштабу прайшла ў райбальніцы. На яе былі запрошаны медыцынскія работнікі з лячэбна-прафілактычных устаноў Стаўбцоўшчыны.

Арганізацыйнымі здольнасцямі, ініцыятывамі, стараннямі галоўнай медыцынскай сястры Святланы Высоцкай медыцынскія работнікі былі аб’яднаны для падрыхтоўкі выдатнага святочнага канцэрта сваімі сіламі. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел маладыя спецыялісты, студэнты, якія праходзяць цяпер пераддыпломную практыку ў стаўбцоўскай бальніцы і прыедуць працаваць у наш раён. Студэнтаў-практыкантаў сярэдніх спецыяльных медыцынскіх устаноў 16 чалавек. Да іх з увагай ставяцца старэйшыя калегі, дапамагаюць у авалодванні прафесіяй і  прыцягваюць да актыўнага грамадскага жыцця.

Вядучымі канцэртнай праграмы выступілі студэнт Слуцкага медыцынскага каледжа фельчар Рэнат Драбышэўскі і  студэнтка Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Вольга Жаўнерчык. Яны, як і іншыя ўдзельнікі канцэрта, даставілі прысутным мінуты радасці.

Кіраўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы знайшло магчымасць адзначыць лепшых працаўнікоў. Падзякі галоўнага ўрача атрымалі фельчар выязной брыгады хуткай дапамогі Галіна Недарэзава, акушэрка акушэрска-гінекалагічнага аддзялення Марыя Лапеза, фельчар-лабарант клініка-дыягнастычнай лабараторыі Жанна Дабравольская, медыцынская сястра працэдурнага кабінета Ірына Клімко, медыцынская сястра Дзераўнянскай участковай бальніцы Людміла Гаптар.

Такія ўрачыстасці, якія вельмі прыгожа праводзяцца ў цэнтральнай раённай бальніцы, згуртоўваюць калектыў, зараджаюць добрым настроем, што з’яўляецца стымулам для плённай працы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *