З 11 мая па 1 чэрвеня на Стаўбцоўшчыне пройдзе прафілактычная акцыя – «Не пакідайце дзяцей адных!».
Мэта акцыі – прыцягненне ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэнне іх бяспекі ў дамашніх умовах, пры знаходжанні на вуліцы, вадаёме і т. п. Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню сям’і, яны наведаюць шматдзетныя сем’і, выступяць на бацькоўскіх сходах і перад выхаванцамі дзіцячых садкоў і вучнямі малодшых класаў, а таксама запросяць на экскурсію ў пажарную аварыйна-выратавальную часць.
– Своечасова навучыць дзяцей асновам бяспекі жыццядзейнасці, правілам паводзін у надзвычайных сітуацыях – значыць зрабіць іх дзяцінства бяспечным, – адзначае інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Салей.
Акцыя завершыцца 31 мая на стадыёне «Юнацтва».
Пр