Абавязак перад абаронцамі Айчыны

Вялікай Перамозе прысвячаецца Нумары У сэрцах пакаленняў

Ініцыятыва дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалая Іванчанкі аб рэстаўрацыі брацкай магілы ў пасёлку Наваколасава ўвасобілася ў канкрэтную справу.

Прынята адпаведнае рашэнне райвыканкама, падрыхтаваны праект, пачата рэканструкцыя гэтага помніка.

Арганізацыі і прадпрыемствы раёна ўключыліся ў збор сродкаў для добраўпарадкавання месца памяці абаронцаў. Афіцэры і грамадзянскі састаў вайсковай часці таксама ахвяравалі грашовыя сродкі для гэтай важнай справы.

Паводле архіўных звестак, прадастаўленых Наваколасаўскаму сельвыканкаму па запыце, брацкая магіла стала апошнім зямным прычалам для франтавікоў разведвальнага дазору 20-га механізаванага корпуса, які абараняў ад праціўніка подступы  да  Стоўбцаў і Негарэлага. Гэта было 29 чэрвеня,у першы год Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая магіла інтэрнацыянальная, вядомы восем прозвішчаў ваеннаслужачых, тут пахаваны і невядомыя салдаты.

У Наваколасаве ля брацкай магілы праходзяць усе важныя мерапрыемствы, прысвечаныя значным датам гісторыі нашай краіны. Сельвыканкам, ваеннаслужачыя, усе мясцовыя людзі лічаць абавязкам прывесці магілу ў належны парадак. Збор сродкаў на добраўпарадкаванне працягваецца. Плануецца завяршыць работы да Дня Незалежнасці і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.    

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *