З валанцёрскай дапамогай

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

20 мая ў 20.00 раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа сумесна з раённым камітэтам БРСМ запрашае на дабрачынную дыскатэку на танцпляцоўку «Вербачка».

Уваходны білет заменяць школьныя тавары, канцылярскія прылады і інш. Сабраныя рэчы і сродкі будуць перададзены дзецям-інвалідам.

8-га мая, у Сусветны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, стартаваў штогадовы рэспубліканскі месячнік – «Актыўнае валанцёрства». Сёлета гэтай грамадскай арганізацыі спаўняецца 95 гадоў.   

Мэта аб’яўленага месячніка – аказанне дабрачыннай і гуманітарнай дапамогі людзям з ліку інвалідаў, адзінокіх састарэлых, цяжкахворых, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, інвалідаў і дзяцей, якія знаходзяцца ў дамах-інтэрнатах і прытулках, – тым, хто мае ў ёй патрэбу. У ходзе месячніка плануецца правядзенне дабрачыннай дыскатэкі, мерапрыемстваў па зборы сродкаў ад насельніцтва і арганізацый, у прыватнасці, будуць устаноўлены капілкі для іх збору ў грамадскіх месцах. Усё сабранае будзе выкарыстана для аказання дапамогі падапечным Чырвонага Крыжа.

Акрамя таго, як адзначыла старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Жаўняркевіч, месячнік будзе садзейнічаць развіццю валанцёрскага руху: валанцёры правядуць трэнінгі і майстар-класы па навучанні насельніцтва навыкам аказання першай дапамогі.

Усе неабыякавыя людзі могуць ахвяраваць свае сродкі для малаабароненых, пералічыўшы іх на разліковы рахунак арганізацыі: 3015006443719 у аддзяленні 537 г. Мінска ААТ «Белінвестбанк», код 739, УНП 100648873, з абавязковай пазнакай – «Месячнік Чырвонага Крыжа».        

Расказваючы пра справы раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа, нельга не сказаць пра такі важны гуманітарны праект, як выдача ваўчараў вымушаным перасяленцам з Луганскай і Данецкай абласцей. На Стаўбцоўшчыне ваўчары ўжо атрымалі 96 чалавек. 

– У нашай рэспубліцы пачалася трэцяя фаза праекта,  падчас якога працягнецца выдача ваўчараў украінскім перасяленцам для набыцця прадуктаў і прадметаў першай неабходнасці, – расказвае Ірына Жаўняркевіч. – Ваўчары прызначаны для бенефіцыяраў, якія аднесены Беларускім Чырвоным Крыжам да катэгорыі павышанай неабароненасці (адзінокія пажылыя людзі, пенсіянеры, людзі з цяжкімі формамі інваліднасці, шматдзетныя і няпоўныя сем’і), і не могуць вярнуцца дамоў у бліжэйшыя месяцы.

Перасяленцы з Украіны да гэтай пары маюць патрэбу ў падтрымцы і дапамозе. Грашовыя ахвяраванні ад насельніцтва, арганізацый і прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці можна пералічыць на разліковы рахунак Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (з абавязковай пазнакай «Дапамога Украіне»). Таксама жадаючыя могуць прынесці ў раённае аддзяленне Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (на даны момант яно знаходзіцца па адрасе: г. Стоўбцы, вуліца Энгельса, 9, будынак ясляў-сада № 7, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі) прадметы гігіены, рэчы для дзяцей, цацкі (за выключэннем мяккіх), бытавую тэхніку ў рабочым стане. 

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *