«Прамень» на XX Міжнароднай выстаўцы «СМІ Беларусі»

Нумары Факты, падзеi, людзi

У Мінску з 11 па 14 мая праходзіла XX Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «СМІ Беларусі» і XІ Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучага».

У выстаўцы прынялі ўдзел нацыянальныя тэлеканалы, інфармацыйныя агенцтвы, рэспубліканскія, абласныя і рэгіянальныя СМІ, дзіцячыя выданні, FM-станцыі, прадстаўнікі СМІ рэгіёнаў РФ, Саюзнай дзяржавы, краін СНД, Кітая, Венесуэлы, Кубы і іншых краін, а таксама недзяржаўныя СМІ. Сярод СМІ годна было прадстаўлена і наша выданне – раённая газета «Прамень».

XX Міжнародная выстаўка прадэманстравала гісторыю развіцця СМІ ў Беларусі на прыкладах старэйшых беларускіх выданняў, а таксама новыя камунікацыйныя тэхналогіі, шляхі развіцця якаснай, аператыўнай інфармацыі. Падчас работы выстаўкі можна было сустрэцца з калегамі, абмяняцца вопытам, абмеркаваць не толькі прафесійныя пытанні, але і глабальныя праблемы сучаснасці. Галоўную задачу для журналістаў акрэсліла міністр інфармацыі Лілія Ананіч:

«СМІ павінны стаць каталізатарам стваральных працэсаў. Вельмі цяжка назіраць за тым, як, здавалася б, спакойныя краіны, як Украіна, перажываюць сёння нацыянальную трагедыю… У такіх умовах нельга быць проста рэтранслятарам падзей. Неабходны канкрэтныя рэцэпты, ідэі, прапановы па выхадзе з крызісу. У гэтым плане патэнцыял даных мерапрыемстваў, творчы дыялог журналістаў сапраўды невычэрпны».

На выстаўцы «СМІ Беларусі» адбылася і прэзентацыя нашай раённай газеты «Прамень». Прыгожа, у вершаванай форме расказана гісторыя газеты і акрэслена яе сёння. Прысутныя мелі магчымасць паглядзець відэафільм аб рабоце рэдакцыі, пазнаёміцца з гісторыяй раёна і, безумоўна, – з раённай газетай «Прамень». На памяць аб Стаўбцоўшчыне госці і ўдзельнікі выстаўкі атрымалі сувеніры ад рэдакцыі газеты «Прамень».

Нэлі АСТРЭЙКА

Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *