Аб якасці бытавога абслугоўвання

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

Кожны з нас, несумненна, карыстаецца паслугамі службаў бытавога абслугоўвання, незалежна ад таго, дзе ён пражывае, – у горадзе ці сельскай мясцовасці. У Мінскай вобласці іх аказаваюць парадку 4260 суб’ектаў, уключаючы падведамасныя ДУ «Упраўленне бытавога абслугоўвання насельніцтва Мінскай вобласці». Спектр паслуг вялікі (фота, пракат, рамонт, цырульні, пашыў і інш.), а 11 відаў бытавых паслуг аднесены да катэгорыі сацыяльных. Адносна апошніх дзяржава дакладна вызначыла абавязковасць аказання паслуг на кожным аб’екце, а таксама захаванне гранічнага памеру надбавак да сфарміраваных тарыфаў.

Галоўнай задачай сферы бытавога абслугоўвання з’яўляецца забеспячэнне насельніцтва незалежна ад месца пражывання  высакаякаснымі паслугамі па даступных цэнах.

Разам з тым вынікі кантролю сведчаць, што сетка аб’ектаў бытавога абслугоўвання насельніцтва штогод скарачаецца. У радзе выпадкаў яны закрыты нават у аграгарадках, хоць паводле закона павінны там быць абавязкова. Да прыкладу, у Пухавіцкім раёне закрыты комплексны прыёмны пункт у а. г. Чырвоны Бор, у Чэрвеньскім раёне – у а. г. Валевачы, Любішына, г. п. Смілавічы.

Асобныя ўмудраюцца не працаваць у аб’яўленым рэжыме работы. Так, у Дзяржынскім раёне не прытрымліваліся графіка работы прыватная майстэрня па рамонце абутку ў г. Фаніпаль, асобныя комплексныя прыёмныя пункты КУП «Дзяржынскі РКБА».

Такім чынам, акрамя сацыяльнага стандарту, не забяспечваецца адна з асноўных задач бытавога абслугоўвання – тэрытарыяльная даступнасць паслуг усім слаям насельніцтва і стварэнне зручнага рэжыму функцыянавання аб’ектаў бытавога абслугоўвання.

Дзяржава ставіць мэтай выраўноўванне ўзроўню бытавога абслугоўвання гарадскога і сельскага насельніцтва, аднак на месцах для гэтага не заўсёды ўсё зроблена. Здараецца так: каб пастрыгчыся, трэба за месяц запісацца да цырульніка, паслугі па мыцці бялізны не аказваюцца, паколькі адсутнічае водазабеспячэнне і, акрамя гэтага, ацяпленне.

Асобныя «бытавыя» арганізацыі» не маюць магчымасці аказваць заяўленыя паслугі. Займаюцца толькі пэўнымі, найбольш выгаднымі ім самім. Больш таго, некаторыя з іх дапускаюць у сваёй дзейнасці вельмі грубыя парушэнні – аказваюць паслугі без наяўнасці сертыфікатаў адпаведнасці, прымаюць наяўныя грашовыя сродкі без прымянення касавага апарата, не выдаюць чэкі, не ў поўным аб’ёме плацяць падаткі і г. д.

Добра, што такія негатыўныя факты выяўляюцца не паўсюдна, а таксама – што ў гэтую сферу ахвотна ідзе прыватны бізнес. Разам з тым умовы функцыянавання для ўсіх аднолькавыя і выпадзенне асобных з поля зроку кантралёраў – зусім не прычына для злоўжыванняў.

Цяпер Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці праводзіцца праверка аднаго з прыватнікаў, які на працягу амаль 10 гадоў аказвае бытавыя паслугі. Няведанне заканадаўства ці яго ігнараванне прывяло да недаплаты гэтым суб’ектам у дзяржаўную казну, як мінімум, паўмільярда рублёў падаткаў.

З мэтай найбольш поўнага вывучэння стану бытавога абслугоўвання насельніцтва вобласці, выяўлення праблемных пытанняў і аказання дапамогі ў іх вырашэнні, спынення магчымых фактаў парушэнняў пры аказанні паслуг у Камітэце дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці 23 мая 2016 года па тэлефоне (8-017) 284-12-41 будзе праводзіцца прамая лінія з насельніцтвам Мінскай вобласці на тэму: «Якасць бытавых паслуг, якія аказваюцца насельніцтву». Ва ўказаны дзень з 10.00 да 13.00 грамадзяне могуць звярнуцца з праблемнымі пытаннямі, паведаміць аб фактах парушэння заканадаўства, а таксама ўнесці прапановы па ўдасканаленні функцыянавання гэтай сферы.

Аддзел спажывецкага рынку і сферы паслуг КДК Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *