Умець падставіць плячо

Нумары Соцыум

Ажывіла работу Стаўбцоўская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў», якая апошнім часам папоўнілася новымі членамі. Старшыня яе, спецыяліст па сацыяльнай рабоце раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зінаіда Катлашэўская, практыкуе розныя формы работы з мэтай згуртаваць людзей, дапамагчы ім адчуць надзейнае плячо адзін аднаго, разам правесці час. На здымках вы бачыце моманты адной з такіх урачыстасцяў.

Арганізацыя, якая існуе на грамадскіх пачатках, мае магчымасць паўнацэнна ажыццяўляць сваю дзейнасць дзякуючы падтрымцы мясцовых арганізацый і прадпрыемстваў. У ліку іх Зінаіда Катлашэўская называе Цэнтр банкаўскіх паслуг № 624 Беларусбанка, раённы вузел паштовай сувязі, стаўбцоўскі філіял «Белсаюздрук», рэдакцыю раённай газеты «Прамень» і «Радыё Стоўбцы», стаўбцоўскую ўзбуйненую друкарню, раённы Цэнтр культуры, індывідуальных прадпрымальнікаў раёна, а таксама ААТ «СортНасенАгародніна», адкуль дабрачынна пастаўлена насенне. Дзяуючы такой падтрымцы члены таварыства атрымалі 10 бясплатных абанементаў на раённую газету, дабрачынныя білеты на канцэрты, паштоўкі для віншавання юбіляраў і іншую дапамогу. Гэта так сагравае знакам увагі і клопату.

У планах грамадскай арганізацыі нямала цікавых задум, увасабленне якіх у жыццё дасць штуршок для далейшага аб’яднання членаў таварыства.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *