Мікалай ІВАНЧАНКА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: «Чакаю вашых наказаў»

Нумары Пяты Усебеларускі народны сход Соцыум

– Хачу выказаць падзяку ўсім, хто вылучыў мяне ў якасці кандыдата для ўдзелу ў сходзе. Трэці раз паўдзельнічаю ў такім вялікім форуме, дзе будуць прадстаўлены лепшыя працаўнікі беларускага грамадства. Калі вы заўважылі, падчас галасавання я не стрымліваўся, не праяўляў сціпласці, а прагаласаваў і за сябе. Зрабіў гэта асэнсавана, таму што хачу прыняць удзел у форуме, які пройдзе на вельмі важным этапе развіцця нашага грамадства, калі яно перажывае складаны  перыяд. Хачу быць непасрэдным удзельнікам гэтых падзей, дэбатаў, інфармацыі ад кіраўніка краіны, членаў урада і простых працаўнікоў нашай краіны, якія ўсе разам будуць абмяркоўваць вынікі мінулых гадоў і фармуліраваць задачы на бліжэйшыя гады.

Калі звяртацца да гэтых вынікаў, апазіцыянеры наракаюць на іх адсутнасць, на невыкананне тых паказчыкаў, якія ставіў папярэдні Усебеларускі народны сход. Так, у лічбах мы не зусім дасягнулі таго, што намячалі, аднак у плане якасці жыцця, развіцця нашай краіны за гэтыя гады зроблена столькі, што адно сляпы можа не бачыць станоўчых перамен, прыгажосці нашых палеткаў, пасёлкаў і гарадоў, згуртаванасці нашага грамадства.

Самае галоўнае дасягненне, зробленае кіраўніком краіны А. Р. Лукашэнкам, – гэта мір на беларускай зямлі. Гэты мір узмацняецца дзякуючы і вашай працы. Мы ні на кога не павінны спадзявацца, ні на чыю дапамогу і крэдыты. Вы ведаеце, што кіраўнік дзяржавы прыкладае тытанічныя намаганні, каб забяспечыць далейшае развіццё нашай краіны, якая абвясціла арыенцірам сацыяльную палітыку. За гады работы ў якасці дэпутата парламента сваім галоўным дасягненнем лічу тое, што садзейнічаў таму, каб Стаўбцоўскі раён і Стаўбцоўская выбарчая акруга № 70 атрымалі сур’ёзнае развіццё і выйшлі ў лік лідараў Мінскай вобласці. Так яно і ёсць. Стаўбцоўшчына становіцца прыгажэйшай, лепшай, больш выніковай. Пра яе сёння гавораць як пра рэгіён, які дынамічна развіваецца. Бываючы ў многіх калектывах, я бачу праблемы і стараюся садзейнічаць іх вырашэнню ці хаця б змякчэнню негатыўных наступстваў. Задаволены тым, як сёння ідзе працэс амаладжэння кіруючых кадраў, асабліва ў аграрным сектары. З’яўляюцца новыя маладыя людзі, якія заяўляюць пра сябе як граматныя кіраўнікі, нацэленыя на інавацыі. Важна, што яны дабіваюцца вынікаў у працы і вядуць за сабою калектывы.

Карыстаючыся выпадкам, хачу сказаць, што пасля Усебеларускага народнага сходу будуць справаздачы (я таксама планую выступаць), аднак хацеў бы прапанаваць ужо сёння: пакуль ёсць час, уносьце нам, удзельнікам гэтага вялікага сходу, свае прапановы па вырашэнні праблем, якія найбольш востра хвалююць вас сёння. Ёсць такая форма работы – наказы выбаршчыкаў, наказы грамадзян. Ёсць і даступная форма зваротаў, бо сёння я вяду прыёмы грамадзян дадаткова праз інтэрнэт. У мяне ўстаноўлена сувязь па скайпе з кожным сельвыканкамам на тэрыторыі раёна, і гэта дае магчымасць кантактаваць у рэжыме анлайн.

Большасць вылучаных дэлегатаў я ведаю асабіста і таму маю ўпэўненасць, што наша дэлегацыя ўнясе дастойны ўклад у работу V Усебеларускага народнага сходу. Хачу пажадаць усім добрага здароўя. Поспехаў усім нам у рабоце будучага форуму!



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *