Кароткім радком

Нумары Тэма тыдня

У НАШАЙ КРАІНЕ

Дзяржаўнаякамісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2016 годзе створана ў Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам нумар 170 «Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2016 годзе», які падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

У склад камісіі ўключаны члены ўрада і Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантралюючых органаў. Старшынёй камісіі назначана намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава.

Больш як палавіну падатковых паступленняў у бюджэт Беларусі ў першым квартале 2016 года забяспечылі недзяржаўныя арганізацыі.

Усяго плацяжоў у бюджэт, кантралюемых падатковымі органамі, за тры месяцы 2016 года паступіла Br46,1 трлн. З іх сума паступленняў у мясцовыя бюджэты перасягнула Br26 трлн.

Беларусь па індэксе мацярынства займае 25-ю пазіцыю сярод 179 краін свету, а сярод краін СНД знаходзіцца на першым месцы. Нягледзячы на няпростую эканамічную сітуацыю, дзяржава захоўвае свае сацыяльныя абавязацельствы па падтрымцы сем’яў з дзецьмі. У краіне забяспечаны рост памераў дапамог па доглядзе дзіцяці, уведзены дадатковыя віды матэрыяльнай падтрымкі сем’яў, прадастаўляецца шырокі спектр сацыяльных паслуг. Пры нараджэнні і выхаванні дзяцей назначаецца 11 відаў дапамог.

У Беларусі ўводзіцца  датацыя на пуцёўку ў спартыўна-аздараўленчыя лагеры. З кругласутачным знаходжаннем яна складзе Br1,8 млн (прагназуемы кошт пуцёўкі ў такі лагер на летні перыяд – больш як Br4 млн). У цэлым на кампанію накіравана больш як Br345 млрд, з іх на падрыхтоўку лагераў да сезона – Br5,4 млрд (на 12 працэнтаў больш у параўнанні з мінулым годам).

Белкаапсаюз летам арганізуе выязны гандаль амаль у 200 месцах масавага адпачынку, паведаміла прэс-сакратар Белкаапсаюза Таццяна Ляшкевіч. Акрамя таго, летам спажыўкааперацыя арганізуе гандлёвае абслугоўванне 3,7 тыс. дачных кааператываў і садовых таварыстваў. Запланавана работа 153 сезонных стацыянарных магазінаў, адпраўка дадатковых аўтамагазінаў у 1,5 тыс. таварыстваў.

БелТА

 

У ВОБЛАСЦІ

У першым квартале 2016 г. грашовыя даходы насельніцтва Мінскай вобласці склалі 19 трыльёнаў рублёў. У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 60,5 працэнта, пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферы насельніцтву – 27,4 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці – 7,1 працэнта.

Паводле інфармацыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *