Ураджай-2016

Нумары Сельская гаспадарка

ПАСЕЯЛІ «САПФІР»

Сёлета ў гаспадарках раёна грэчка заняла звыш 160 гектараў. У тым ліку 50 гектараў гэтай крупяной культуры пасеяла СФГ «Сула».

– Апошнія чатыры гады мы не займаліся вырошчваннем грэчкі, – расказвае фермер Уладзімір Радзевіч. – Аднак маем немалы вопыт і аказалі дапамогу фермерскай гаспадарцы «Зялёная ферма» апрацаваць і засеяць у Ругайцы пустуючую плошчу.   

Пяць тон эліты беларускай селекцыі сорту «сапфір» фермер набыў у ААТ «Агра-Моталь» Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

 

ВЫРУЧЫЛА СТРАХОЎКА

З пасеяных у гаспадарках раёна летась 4048 гектараў азімага рапсу, на 1405 гектарах гэтая тэхнічная культура не перазімавала. І ўвогуле пасевы яе сёлета зрэджаныя. Прычынай таму летне-асенняя засуха, якая не дазволіла развіцца каранёвай сістэме. Пераважную большасць зааранай у таварыствах плошчы, дзе размяшчаўся азімы рапс, заняла кукуруза. У шэрагу гаспадарак вызваленыя гектары засеяны аднагадовымі і яравым рапсам. Усе пасевы азімага рапсу былі застрахаваны, што дазволіла пазбегнуць дадатковых затрат на выкананне вышэйназваных работ.

 

АГРАНЁМАНСКАЯ ГАРОДНІНА

Пад агародам у гаспадарках раёна, як і летась, занята невялікая плошча. Цыбулю і часнок на працягу некалькіх гадоў вырошчвае, і даволі ўдала, прыватнае прадпрыемства «Профі-Аграцэнтр». Сёлета гэтыя культуры размясціліся тут на васьмідзесяці і васьмі гектарах. Моркву і сталовыя буракі пасеялі два таварыствы – «Агранёманскі» і «Жацерава», адпаведна на трох і адным гектары, пароўну кожнага віду гародніны. У агранёманцаў на вытворчым участку, якім кіруе аграном-агароднінавод Аксана Жаўнерчык, вырошчваюцца для мясцовай сталовай бульба, капуста, цыбуля, таматы, агуркі, зяленіва – кроп, пятрушка. Дарэчы дадаць, што гародніна аддзячвае руплівым работнікам таварыства неблагім ураджаем. Агранёманцы гандлююць запатрабаванай у насельніцтва гароднінай і на рынку.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *