На фермах

Нумары Сельская гаспадарка

СЯМЕЙНАЯ ДЫНАСТЫЯ

У традыцыйным, пятым па ліку, злёце аператараў машыннага даення сельгаспрадпрыемстваў раёна, прымалі ўдзел Галіна Фенька, Жанна Буцька і Раіса Дубіцкая (на здымку злева направа). Усе гэтыя жанчыны не толькі працуюць у адной прафесіі, а і складаюць сямейную дынастыю. Галіна Міхайлаўна і Раіса Міхайлаўна – родныя сёстры. Першая шчыруе на МТФ «Яблынаўка» ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», а другая – у СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс». Руплівыя, працавітыя жанчыны. Жанна – дачка Раісы Міхайлаўны, завіхаецца на МТФ «Дудкі» ААТ «Шашкі». У Жанны Францаўны чацвёра дзяцей. Старэйшы сын Алег працуе жывёлаводам разам з маці.

 

НАПРУЖАНАЕ САПЕРНІЦТВА

Гэтымі днямі жывёлаводы ТАА «СЖК «Налібакі» атрымліваюць у сярэднім ад кожнай каровы па 26,5 кілаграма малака. Прыбаўка ў адносінах да адпаведнага перыяду мінулага года складае 1,7 кілаграма. Працаўнікі гэтага таварыства працягваюць лідзіраваць у раёне па вытворчасці малака. Таварнасць тут адна з самых высокіх – звыш 95 працэнтаў.

У індывідуальным спаборніцтве напружанае саперніцтва. Лепшы вынік у аператара машыннага даення Алены Гаптар з МТФ «Пруды» –  за чатыры месяцы бягучага года яна надаіла ад кожнай каровы сваёй групы па 2908 кілаграмаў малака. Літаральна на некалькі кілаграмаў адсталі ад калегі Алена Вялічка (МТФ «Цэнтр») і Святлана Рынкевіч (МТФ «Церабейнае»), якія маюць паказчыкі 2902 і 2900 кілаграмаў. Сярод фермаў на першым месцы працаўнікі МТФ «Целяхі» (брыгадзір Павел Юргель) з вынікам 2828 кілаграмаў малака ад каровы.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *