Не дапусціць траўматызму

Ахова працы Нумары

На базе ААТ «Шашкі» адбыўся раённы семінар-вучоба на тэму «Аб папярэджанні траўматызму на нарыхтоўцы кармоў», на які запрасілі спецыялістаў па ахове працы з сельгаспрадпрыемстваў раёна. 

Адкрыла семінар галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Людміла Магер, якая падкрэсліла, што на спецыялістах па ахове працы ляжыць вялікая адказнасць – забяспечыць работнікам бяспечныя ўмовы працы падчас «зялёнага жніва». Пастаўлена задача не дапусціць няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Спачатку разам з галоўным інжынерам Георгіем Радзіонам удзельнікі семінара прайшлі па машынным двары, пабывалі ў механічнай майстэрні. Усе адзначылі наведзены парадак у вытворчым падраздзяленні.

На пасяджэнні галоўны дзяржаўны інспектар Стаўбцоўскага міжраённага аддзела працы Уладзімір Савіцкі асноўную ўвагу ўдзяліў правільнаму афармленню дакументацыі па ахове працы. Каб пазбегнуць траўматызму, кожны працаўнік і сам павінен быць асцярожным падчас выканання даручанай работы, не парушаць працоўнай дысцыпліны. Старшы інспектар дзяржаўнай аўтаінспекцыі райаддзела міліцыі Аляксандр Трацяк спыніўся на арганізацыі перадрэйсавага кантролю механізатараў і вадзіцеляў. Весці гэтую работу трэба на працягу дня і па вяртанні ў гараж. Інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Тарасевіч расказала аб забеспячэнні пажарнай бяспекі падчас корманарыхтоўкі. У свеце прынятых новых правілаў пажарнай бяспекі зрабіла акцэнт на ўкамплектаванні пажарных шчытоў. Правяла практычны занятак, як правільна карыстацца вогнетушыцелем.

Спецыялісты па ахове працы атрымалі памяткі, у якіх утрымлівалася ўся неабходная інфармацыя па правільнай арганізацыі работы па ахове працы.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *