Акно ДАІ

Нумары Увага - дзецям

У мэтах прафілактыкі ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў у цёмны час сутак з 19 па 23 мая Дзяржаўтаінспекцыя праводзіла прафілактычную акцыю – «Пешаход». У сувязі з надыходам летніх канікулаў з 25 мая па 5 чэрвеня аб’яўлена спецыяльнае комплекснае мерапрыемства – «Увага! Дзеці» У гэты перыяд на ўсіх механічных транспартных сродках падчас руху ў светлы час сутак згодна з пунктам 166.9 Правілаў дарожнага руху павінна быць уключана бліжняе святло фараў.

У ходзе прафілактычнага мерапрыемства «Пешаход» была абследавана вулічна-дарожная сетка, прыняты меры па ўдасканаленні ў раёне дарожнага руху. Вялікая ўвага была нададзена папулярызацыі прымянення святлоадбівальных элементаў, а таксама растлумачэнню заканадаўства і прававых нормаў, якія рэгламентуюць паводзіны ўдзельнікаў дарожнага руху. Да гэтай работы прыцягвалі членаў добраахвотных дружын і іншых грамадскіх фарміраванняў.

Адной з асноўных мераў прафілактыкі выступае статыстыка дарожна-транспартных здарэнняў, якая няўмольна сведчыць:  па-ранейшаму фіксуюцца наезды на пешаходаў. З пачатку года на дарогах раёна здарылася чатыры ДТЗ, у якіх адзін чалавек загінуў, чатыры – атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Дзве з гэтых аварый адбыліся з удзелам пешахода і веласіпедыста (адзін загінуў, другі траўміраваны). Абодва знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення… Так, наезд на нецвярозага пешахода адбыўся 6 лютага на вуліцы Цэнтральнай у Канкаловічах, на нецвярозага веласіпедыста – 26 сакавіка на 264-м км аўтадарогі Брэст – Мінск – мяжа РФ паблізу вёскі Падлессе. 

Заклікаем быць дысцыплінаванымі ўдзельнікамі дарожнага руху! Вадзіцелям рэкамендуем быць асабліва ўважлівымі паблізу населеных пунктаў. І кожнаму варта помніць: толькі змена адносін удзельнікаў дарожнага руху да ўласнай бяспекі на дарогах здольна нармалізаваць сітуацыю з дарожна-транспартным траўматызмам.

Сяргей КАЛОМЕНСКІ,старшы інспектар дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *