Форум рэгіёнаў

Нумары Улада. Слова. Справа

Роўныя правы грамадзян у гуманітарных пытаннях і маладзёжная палітыка павінны стаць ключавымі напрамкамі работы III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Такое меркаванне выказаў 25 мая старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч у час пасяджэння арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Форуму рэгіёнаў.

«На мой погляд, Форум рэгіёнаў павінен узяць два ключавыя напрамкі работы. Першы – гэта роўныя правы грамадзян у нашым саюзным будаўніцтве. Папярэднія форумы былі прысвечаны сельскай гаспадарцы і прамысловасці, мы абмяркоўвалі роўныя ўмовы для беларускіх і расійскіх суб’ектаў гаспадарання. Цяпер мы гаворым аб гуманітарным супрацоўніцтве. Было б вельмі добра, калі б мы ў большай ступені зблізілі пазіцыі. Другі напрамак – маладзёжная палітыка», – сказаў Міхаіл Мясніковіч.

III Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Мінску 7-8 чэрвеня. Мэта мерапрыемства – пашырэнне беларуска-расійскага рэгіянальнага супрацоўніцтва і садзейнічанне ўстанаўленню прамых кантактаў паміж рэгіёнамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі дзяржаў у сацыяльна-эканамічнай, навукова-адукацыйнай, культурна-гуманітарнай і іншых сферах.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *