Касавіца

Нумары Сельская гаспадарка

нарыхтавана ў пяць разоў больш

Па стане на 26 мая травы першага ўкосу на сенажацях сельгаспрадпрыемстваў скошаны амаль на чвэрці  адведзеных плошчаў і ўбраны літаральна на палове ад скошанага. Травы выраслі неблагія. Закладзена 4657 тон сенажу. Нарыхтавана травяных кармоў 1400 тон кармавых адзінак – гэта амаль у пяць разоў больш, чым  за адпаведны перыяд летась. Дарэчы згадаць, што адзведзеныя пад уборку плошчы былі своечасова падкормлены азотнымі і калійнымі ўгнаеннямі. Лідзіруюць па тэмпах уборкі корманарыхтоўшчыкі ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і «Жацерава», а на ўмоўную галаву жывёлы больш нарыхтавана цэнтнераў кармавых адзінак у ААТ «Каганец». У першым і апошнім таварыствах запакавана ў палімерную плёнку адпаведна 730 і 649 тон сенажу – практычна палова ад закладзенага ў гаспадарках па такой тэхналогіі. Сушаць сена пакуль што толькі дзве гаспадаркі – «Вішнявецкі-агра» і «Шашкі».

 

якасны корм і выдатны сідэрат

Летась адзінаццаць гаспадарак раёна пасеялі 835 гектараў азімай свірэпіцы. Такім чынам, плошча пад вырошчванне гэтай культуры, з якой атрымліваецца высакаякасны, багаты бялком і цукрам корм, павялічылася ў параўнанні з папярэднім годам на 335 гектараў. На мінулым тыдні азімая свірэпіца была  ўбрана. З кожнага гектара ў сярэднім па раёне атрымана па 133 цэнтнеры зялёнай масы, а ў ААТ «Вішнявецкі-агра» ўраджайнасць дасягнула 245 цэнтнераў. Усяго сабрана 8825 тон пажыўнага корму, у тым ліку ў вішняўчан валавы збор склаў 2699 тон. З часткі плошчаў зялёная маса выкарыстана на падкормку жывёле. На 61-м гектары пяць сельгаставарыстваў – «Жацерава», «Рубяжэвічы», «Шашкі», «Дзераўное» і «Радзіма Дзяржынскага» – вырошваюць азімую свірэпіцу на насенне.

Варта дадаць, што гэтая культура – выдатны сідэрат і не патрабуе ўрадлівых зямель.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *