Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны за апошнія два тыдні дзевяць шлюбаў, зроблены чатыры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 25 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Аляксандр Качаткоў, Арсеній Дубінец, Юлія Дудко, Амелія Александровіч, Арцём Янцэвіч, Ксенія Самахвал, Максім Бельскі, Софія Каралёва, Дар’я Даўбейка, Марыса Адзіатуліна, Вікторыя Чыкун, Мацвей Сасонка, Назар Ішчук, Дамір Аггез, Цімафей Сошка, Дарына Муравейка, Ульяна Юрыс, Кірыл Мядынскі, Дар’я Анікейчык, Дзмітрый Сасюк, Мікіта Крупец, Арцём Гамза, Раман Прахарэнка, Вераніка Говен і Давід Караткевіч.

Зямны шлях закончыўся для 34-х жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі загаранне жылога дома ў Дзераўной. Агонь знішчыў дах, знутры будынак, у якім пражывае сям’я з непаўналетнім дзіцем, удалося выратаваць. Ніхто не пацярпеў. Папярэдне, пажар адбыўся з-за парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.  

Міліцыяй зарэгістравана 103 паведамленні аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана сем крымінальных спраў, у чатырох з іх устаноўлены падазраваемыя. 17-гадовы жыхар Мешычаў выкраў у аднавяскоўца скутар, які знаходзіўся ў гаспадарчай пабудове.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету затрыманы жыхар Мясёнкаўшчыны, які на вадаёме ў Кнотаўшчыне быў з забароненым сродкам рыбалоўства – сеткай. Парушальніку пагражае штраф ад пяці да трыццаці базавых велічынь.   

Пракуратурай раёна ў ходзе маніторынгу ўстаноўлена, што РУП «Стаўбцоўскае АКС» і ААТ «Шашкі» дапускаюцца парушэнні патрабаванняў зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўства. Кіраўнікам гэтых прадпрыемстваў вынесены прадпісанні.

Суд абмежаваў у волі на паўтара года 35-гадовага стаўбчаніна, раней судзімага, які ўхіляўся ад выплаты аліментаў.  

ДАІ выявіла 231 парушэнне правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – сем нецвярозых вадзіцеляў і 19 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 31 недысцыплінаваны пешаход. Здарылася восем дарожных аварый. Абышлося без пацярпелых. З 25 мая па 5 чэрвеня працягваецца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў – «Увага! Дзеці».

Санітарнай службай знята з рэалізацыі амаль 25 кг харчовай прадукцыі (5,2 кг з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці ў магазіне АЗС № 25 РДУП па забеспячэнні нафтапрадуктамі «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт» і 19,6 кг прадукцыі без маркіровачных ярлыкоў, з парушэннем цэласнасці, у дэфарміраваных упакоўках – у магазіне «Еўраопт»). 

«Хуткая» выязджала да хворых 202 разы, у тым ліку пяць выклікаў было да асоб з алкагольным сіндромам.    

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *