Аб Усебеларускім народным сходзе

Нумары Пяты Усебеларускі народны сход Соцыум

image_pdfimage_print

Маючы адбыцца пяты Усебеларускі народны сход праводзіцца не дзеля піяру, а дзеля выпрацоўкі стратэгіі развіцця краіны на пяцігоддзе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 26 мая на нарадзе па праекце асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, якая будзе вынесена на абмеркаванне на пятым Усебеларускім народным сходзе.

«Мы не збіраемся тут займацца нейкім піярам, – падкрэсліў беларускі лідар. – Нам трэба сапраўды вызначыцца, як мы будзем дзейнічаць у будучай пяцігодцы. Нам трэба сарыентаваць грамадства. І гэта будзе адкрытая размова ўлады з прадстаўнікамі народа».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на Усебеларускі народны сход прыедуць дасведчаныя людзі, якія паказалі сябе ў працы і ведаюць, чым жыве грамадства. «Гэта будуць прадстаўнікі нашага народа. І з іншага боку – улада. Мы адкрыта і сумленна павінны правесці дыскусію, выпрацаваўшы адпаведныя дакументы», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Недахопы відавочны, іх хаваць не трэба. Народ іх бачыць. Усё, што добрае, мы нагадаем, што створана не толькі за пяцігодку, але за перыяд навейшай гісторыі. Але галоўнае – гэта выпрацаваць стратэгію на пяцігодку», – дадаў Аляксандр Лукашэнка.

«Стратэгічныя мэты сацыяльна-эканамічнага развіцця на сярэднетэрміновую перспектыву і меры па іх рэалізацыі вызначаны. Тое, што мы абяцалі людзям у перадвыбарны перыяд, павінна быць безумоўна выканана. Цяпер трэба намеціць далейшыя практычныя захады, – падкрэсліў беларускі лідар. – У перадвыбарную кампанію мы вызначаліся, што павінны зрабіць. І наша праграма, літаральна праз год пасля прэзідэнцкіх выбараў, не павінна кардынальна змяніцца, прынамсі, па асноўных стратэгічных момантах».

Прэзідэнт адзначыў, што Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады будзе галоўным дакументам для абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе. «Хацелася б, каб гэта была новая, больш цікавая форма самога дакумента, каб яна мела жывы характар. Каб гэтая праграма, яе паказчыкі, кожны раздзел былі даступныя не толькі спецыялістам, але і людзям, дзеля якіх мы будзем дасягаць мэт, пастаўленых у гэтай праграме», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чакае сур’ёзную дыскусію па праблемных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на маючым адбыцца Усебеларускім народным сходзе. Аб гэтым ён заявіў 27 мая падчас размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ЗАТ «Амкадор-Пінск».

«Усебеларускі народны сход выпрацоўвае перспектыву. Ён будзе глядзець у цэлым на прамысловасць, як будзем развівацца, якімі тэмпамі, на сельскую гаспадарку, транспарт, будаўніцтва і г. д.», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што на праведзенай напярэдадні нарадзе былі абазначаны асноўныя тры прыярытэты праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку – гэта прыцягненне эфектыўных інвестыцый, стварэнне рабочых месцаў і развіццё экспарту. «Я папрасіў, каб мы паглядзелі больш шырока. Можа, у нас будзе пяць прыярытэтаў», – адзначыў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што на Усебеларускім народным сходзе будуць абмяркоўвацца і розныя палітычныя пытанні. Але галоўны блок – гэта эканоміка.                 

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *