Граматна дагледзець пасевы

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай-2016

image_pdfimage_print

ВІДЫ НЕБЛАГІЯ

Прагноз на ўраджай усіх сельскагаспадарчых культур у гаспадарках раёна сёлета неблагі. Многа зроблена кіраўнікамі і агранамічнымі службамі сельгаспрадпрыемстваў, каб атрымаць у гэтым годзе высокія паказчыкі. Адначасова з боку райвыканкама аказана грашовая падтрымка – выдзелена восем мільярдаў рублёў на набыццё мінеральных угнаенняў. Гарадзейскі цукровы камбінат забяспечыў буракасеючыя гаспадаркі ўсім неабходным для вырошчвання  цукровых буракоў – насеннем і сродкамі абароны раслін пад поўную патрэбнасць (правёў тэндар). А таксама ўзяў крэдыт на набыццё тукаў з ААТ «Гродна Азот». Акрамя ААТ «Вялікі Двор» усе скарысталі гэтую магчымасць, а  ААТ «Агранёманскі», «Жацерава» і «Рубяжэвічы» такім чынам закупілі недастатковую колькасць фосфару. Ільнасеючым гаспадаркам дапамаглі льнозаводы. Галоўная задача, якая стаіць перад аграрыямі зараз, – граматна правесці догляд пасеваў.

 

ПАДКАРМІЦЬІ АПРАЦАВАЦЬ

Такая тэхнічная культура, як рапс сёлета патрабуе асаблівай увагі аграрыяў. Пасля таго як пасевы дрэнна перазімавалі, пад уборку засталося толькі 2680 гектараў з больш як чатырох тысяч. Для таго каб атрымаць неблагую ураджайнасць, патрэбна шчыра паклапаціцца аб пасевах.

– На сёння ўся плошча падкормлена азотам і мікраэлементамі, апрацавана інсектыцыдамі супраць рапсавага кветкаеда, – зазначае начальнік аддзела раслінаводства райсельгасхарча Барыс Барысевіч. – Зараз вядуцца фунгіцыдныя апрацоўкі, а першымі правялі іх ААТ «Агранёманскі» і СФГ «Сула».

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *