Саюз павінен умацоўвацца

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30-31 мая зрабіў рабочы візіт у Казахстан. Кіраўнік беларускай дзяржавы правёў сустрэчу з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, на якой абмяркоўваліся актуальныя пытанні двухбаковых адносін і ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных аб’яднаннях. Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Перагаворы прайшлі ў вузкім і пашыраным складах. На парадку дня былі пытанні паглыблення эканамічных адносін ЕАЭС з трэцімі краінамі і ключавымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі. Акрамя кіраўніка беларускай дзяржавы ў саміце прынялі ўдзел прэзідэнты Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі.

Роўныя эканамічныя ўмовы ў ЕАЭС і безбар’ернае асяроддзе да гэтага часу не створаны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 31 мая ў Астане на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным складзе. Пасля падпісання дагавора аб ЕАЭС унутраны гандлёвы абарот саюза толькі падае. У 2012 і 2013 гадах ён быў на ўзроўні $65 млрд, у 2015 годзе – усяго $45 млрд. Відаць, не ўсе пазіцыі дагавора адпавядаюць сучаснай сітуацыі ў эканоміцы і нашым чаканням», – заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Трэба пазбавіцца ад унутраных выключэнняў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі. Як бы наша аб’яднанне ні эвалюцыяніравала (спачатку Мытны саюз, затым Адзіная эканамічная прастора і, нарэшце, Еўразійскі эканамічны саюз), колькасць гэтых выключэнняў і абмежаванняў не змянілася. Так і засталася на ўзроўні шасці соцень», – канстатаваў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў верасні мінулага года на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета прыняты Асноўныя напрамкі прамысловага супрацоўніцтва. Бакі вызначыліся з параметрамі ўзгодненых мер па падтрымцы нацыянальных вытворцаў, намецілі арыенціры ўзаемадзеяння ў развіцці экспарту прамысловай прадукцыі.

«Цяпер неабходна актыўна пачаць практычную рэалізацыю пастаўленых намі ж задач», – сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для ўпэўненага дыялогу са знешнімі партнёрамі ў ЕАЭС неабходна сфарміраваць уласны высокаразвіты адзіны рынак.

«Нам трэба самім быць моцнымі, усяляк умацоўваць свой саюз. Тады нам лягчэй будзе весці дыялог і з Еўрапейскім саюзам, і з КНР, і з іншымі. Тады мы будзем моцнымі і будзем выступаць з адзіных пазіцый. Пакуль гэтага няма. А без гэтага Еўразійскі эканамічны саюз не зможа эфектыўна рэалізоўваць як унутраную, так і знешнюю палітыку», – упэўнены кіраўнік беларускай дзяржавы.

У сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за два гады з моманту падпісання дагавора аб ЕАЭС былі прыняты сур’ёзныя канцэптуальныя рашэнні. Закладзены асновы лібералізацыі транспартных паслуг, фарміравання адзінага рынку электраэнергіі, экспартнай палітыкі.

«На жаль, не ўсё развіваецца так, як мы планавалі. Праблемы яшчэ застаюцца. Самыя вострыя з іх мы сёння абмеркавалі. Перш за ўсё неабходна перавесці тэарэтычныя напрацоўкі ў практычную плоскасць», – лічыць Прэзідэнт Беларусі.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *