Крочым наперад. Сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна ў І квартале 2016 года

Нумары Пяты Усебеларускі народны сход Соцыум

image_pdfimage_print

На пасяджэнні райвыканкама была заслухана інфармацыя першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Д. С. Колясеня і намесніка старшыні райвыканкама І. Б. Пашкевіч аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Стаўбцоўскага раёна за І квартал 2016 года.

Ірына Пашкевіч спыніла ўвагу прысутных на развіцці прамысловасці. Яна адзначыла, што аб’ём прамысловай вытворчасці за студзень – сакавік 2016 года склаў 208 339 млн руб., што ў 3,1 раза больш узроўню мінулага года. Зніжэнне аб’ёму вытворчасці да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года дапушчана УП «Стаўцоўскае АКС» (83, 9%).

Запасы гатовай прадукцыі на 01.04.2016 склалі 33 347 млн руб., ці 48% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці ў фактычных цэнах. Па арганізацыях, падначаленых рэспубліканскім органам кіравання, суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці склалі 109,5%. Найбольшыя суадносіны запасаў да сярэднямесячнага аб’ёму прамысловай прадукцыі Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» – у 3,4 раза.

Знешнегандлёвы абарот тавараў за студзень – сакавік 2016 года склаў па раёне 9,5 мільёна долараў ЗША, ці 135,1%  да ўзроўню 2015 года. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 4,4 мільёна долараў ЗША.

Экспарт тавараў за І квартал 2016 года склаў 6,5 мільёна долараў ЗША, ці 328,3% пры даведзеным прагнозным паказчыку на першы квартал – 105,2%. Удзельная вага экспарту тавараў ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» у аб’ёме экспарту тавараў па раёне – 65,4%.

Экспарт паслуг склаў 241,1 тысячы долараў ЗША, ці 124,1% да ўзроўню мінулага года, пры прагнозе – 104,0%. Імпартавана паслуг на 45,3 тысячы долараў ЗША, ці 81,3%. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю паслугамі ў суме 195,8 тысячы долараў ЗША.

У І квартале 2016 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці на інвестмэты накіравана 94,9 млрд руб., тэмп росту ў параўнальных цэнах – 63,5%. З агульнага аб’ёму інвестыцый на будаўніча-мантажныя работы накіравана 33,6 млрд руб., тэмп росту – 48,9%.

За І квартал 2016 года арганізацыямі раёна з замежным капіталам на інвестмэты накіравана 1,3 мільёна долараў ЗША прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, пры прагнозе 0,5 мільёна долараў ЗША.

Па Стаўбцоўскім раёне ўведзена 3485 квадратных метраў жылля пры заданні на 2016 год 11 000 квадратных метраў.

За студзень – сакавік 2016 года рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі Стаўбцоўскага раёна атрыманы ў суме 250551,3 млн руб. Тэмп росту – 110,4%, пры прагнозе 101,7%. Рэалізавана тавараў на 36927,4 млн руб. больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. На аднаго жыхара раёна прададзена тавараў на 6,3 млн руб.

Рознічны гандаль у раёне здзяйсняюць 432 гандлёвыя аб’екты. Налічаная намінальная сярэднямесячная зарплата работнікаў арганізацый раёна за студзень – сакавік 2016 года склала 5666,0 тыс. руб., што на 6,4% больш, чым за адпаведны перыяд 2015 года.

Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Дзяніс Колясень праінфармаваў аб стане спраў у сельскай гаспадарацы. Ён адзначыў, што аб’ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі за І квартал 2016 года склаў 168,7 млрд руб., што на 7,7% больш (на 12 млрд руб.), чым за аналагічны перыяд 2015 года. Прагнозны паказчык па росце валавой прадукцыі не выканалі, але не дапусцілі яго зніжэння да ўзроўню мінулага года сем гаспадарак: ААТ «Жацерава», «Вялікі Двор», «Агранёманскі», «Дзераўное», «Рочавічы», «Радзіма Якуба Коласа», СЗАТ «Агракамбінат «Колас».

Не дасягнулі ўзроўню мінулага года дзве гаспадаркі: ААТ «Рубяжэвічы», ПДСУП «Профі-Аграцэнтр».

Колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы па раёне на 1 красавіка 2016 года склала 47 573 галавы, што на 785 галоў больш, чым у 2015 годзе. Пагалоўе кароў склала 16 081 галаву (павялічылася на 109 галоў). Валавы надой малака па грамадскім сектары склаў 20 959 тон, што на 3,2% больш, чым за адпаведны перыяд 2015 года. Надой малака ад каровы склаў па раёне 1302 кг, што на 28 кг больш, чым за І квартал 2015 года. Таварнасць склала 90,4%.

Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі за І квартал 2016 года склала 4368,4 тоны. У студзені – сакавіку 2016 года сярэднясутачная прывага БРЖ склала па раёне 580 грам, што на 26 грам больш, чым у 2015 годзе. Рэалізавана жывёлы і птушкі ў жывой вазе 4149 тон, што на 162 тоны, ці 4,1%, больш, чым у 2015 годзе.

У цэлым па раёне 14 арганізацый, ці 34,1% ад ліку тых, што трымаюць справаздачу, па выніках работы за першы квартал 2016 года атрымалі чыстыя страты ў суме 38 613 млн руб.

Дэбіторская запазычанасць мелася ў арганізацый раёна на 1 красавіка 2016 года ў суме 374,1 млрд руб., крэдыторская – 1166,8 млрд руб. Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць склала 163,7 млрд руб., ці 43,8% ад агульнай сумы запазычанасці, пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць – 388,8 млрд руб., ці 33,3% ад агульнай сумы крэдыторскай запазычанасці.

Са справаздачамі аб тым, як спрацавалі ў першым квартале 2016 года, выступілі дырэктар ДБУП «ПМК-233» Мінскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага УП «Мінскаблсельбуд» Яўген Корсак, старшыня Стаўбцоўскага раённага спажывецкага таварыства Віктар Галаўко, дырэктар ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» Сяргей Савіцкі.

У рабоце пасяджэння бралі ўдзел намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Ігар Тушынскі, пракурор Стаўбцоўскага раёна Сяргей Грыцук.

Стаўбцоўскі райвыканкам зацвердзіў канкрэтныя мерапрыемствы па нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі, аказання паслуг, павышэнні іх якасці і ўзроўню канкурэнтаздольнасці, асваенні новых відаў прадукцыі, у тым ліку інавацыйнай і імпартазамяшчальнай.

Падрыхтавала Н. Леанідава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *