Міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі

Навіна дня Нумары

image_pdfimage_print

У рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня з 7 па 11 чэрвеня г. г. у Мінску пройдуць Міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі «Белагра-2016», «Белферма», «Белпрадукт», «Прадмаш. Холад. Упак.» і «Харчовая індустрыя».

Азнаёміцца з перадавымі накірункамі ў развіцці раслінаводства, жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, сучаснымі тэхналогіямі перапрацоўкі, упакоўкі і захоўвання прадукцыі, а таксама разнастайнасцю сельгастэхнікі можна будзе адразу на дзвюх пляцоўках: аэрапорт «Мінск-1» (г. Мінск, вул. Чкалава, 38) і  Футбольны манеж (пр. Пераможцаў, 20/2).

Знакамітыя айчынныя і міжнародныя гандлёвыя маркі, вядучыя кампаніі і наватары аграпрамысловага рынку штогод выбіраюць выстаўку «Белагра» як лепшую пляцоўку для дэманстрацыі новых тавараў і паслуг.

Сярод экспанатаў на пляцоўцы аэрапорта «Мінск-1» сваю прадукцыю прадставяць прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці.

Пад купалам Футбольнага манежа беларускія і замежныя вытворцы прадэманструюць самае сучаснае абсталяванне і матэрыялы для перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, шырокі спектр прадуктаў харчавання.

Праграма выстаўкі будзе напоўнена практычнымі дэманстрацыямі, прэзентацыямі, майстар-класамі і конкурсамі. Маляўнічае афармленне экспазіцый, прэзентацыі і дэгустацыі прадукцыі, «горад майстроў», кірмаш-продаж і выступленні творчых калектываў зробяць выстаўку яркім, запамінальным святам для ўсіх удзельнікаў.

Удзел у выстаўцы дасць магчымасць знайсці новых партнёраў, даведацца аб новых тэндэнцыях у развіцці аграрнай галіны, абмяняцца вопытам, дастойна прадставіць сваю прадукцыю.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *