Узроўні сацыяльных стандартаў не павінны зніжацца

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

Грашовыя даходы насельніцтва Беларусі да канца пяцігодкі рэальна павялічыць на 9,5–11 працэнтаў. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч у інтэрв’ю праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1».

«Мы выступаем за бездаўгавы плацежны баланс краіны, за збалансаванае развіццё. У якасці прыярытэтаў – занятасць, экспарт і інвестыцыі. Разлікі сведчаць аб тым, што рэальна можна выходзіць на тэмп росту аб’ёмаў ВУП 110-115 працэнтаў, экспарту – 120–125 працэнтаў, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва могуць павялічыцца ў межах 9,5–11 працэнтаў пры росце прадукцыйнасці працы 11–15 працэнтаў», – адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, неабходны новыя віды дзейнасці і новыя прадпрыемствы, для чаго патрэбны інвестыцыі. Пры гэтым старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліў, што інвестыцыі прыйдуць у краіну пры ўмове развіцця прыватнай ініцыятывы, стварэння прадпрыемстваў пераважна ў вытворчай сферы.

«Узроўні сацыяльных стандартаў, якія дасягнуты, ні ў якім разе не павінны зніжацца, але пры гэтым актыўна будуць развівацца платныя паслугі. Ёсць узровень, гарантаваны дзяржавай, але калі, напрыклад, хто-небудзь хоча лячыцца ў персанальнага доктара – гэта яго выбар», – адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што сацыяльная апека спараджае сацыяльнае ўтрыманства. «Прычым гэта сацыяльнае ўтрыманства набывае недарэчныя формы. Нібыта дзяржава нешта абавязана. Але чалавек павінен думаць у першую чаргу сам аб стварэнні дабрабыту для сябе і сваёй сям’і», – лічыць старшыня Савета Рэспублікі.

 На яго думку, дзяржава перш за ўсё павінна браць адказнасць за тых, хто сацыяльна не абаронены, а таксама ствараць умовы для эфектыўнай работы працаздольных грамадзян.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *