Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне тры шлюбы, столькі ж адзнак зроблена аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі дзевяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Арына Аржэўская, Вікторыя Філіповіч, Дар’я Дзяржаўская, Ефрасіння Шумей, Мацвей Мычкоўскі, Мікіта Прудзяніца, Алана Махіна, Мікіта Болсун і Софія Аляшкевіч.

Зямны шлях закончыўся для 21-го жыхара раёна.

У пажарнай часці тыдзень прайшоў спакойна, без вогненных здарэнняў.

 Міліцыяй зарэгістравана 138 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў, у сямі з іх устаноўлены падазраваемыя. Злодзей, які трапіў у дом жыхара Ругайца, вынес прадукты на суму 270 000 рублёў. З пад’езда дома ў Наваколасаве знік горны веласіпед, з-за чаго ўладальніцы нанесены страты ў суме 3 600 000 рублёў. Складзена пяць пратаколаў за дробнае хуліганства, 23 – за з’яўленне і распіванне спіртнога ў грамадскім месцы.

Пракуратурайраёна прааналізавана інфармацыя інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Стаўбцоўскім раёне аб прадпрыемствах, якія дапусцілі нядоімку па плацяжах у бюджэт і дзяржаўныя бюджэтныя фонды. Устаноўлена, што пратэрмінаваную запазычанасць па выплаце падаткаў і збораў маюць ААТ «Стаўбцоўскі цагельны завод» і ААТ «Аграбудфірма «ПМК-74 – Налібакі». Кіраўнікам названых прадпрыемстваў вынесены прадпісанні аб ухіленні парушэнняў.

Суд пазбавіў волі на год 34-гадовага жыхара Старога Свержаня, раней судзімага, які ўхіляўся ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі, а таксама вызначыў яму прымусовыя меры лячэння ад алкагольнай залежнасці. 30-гадовы жыхар Задвор’я махлярскім спосабам завалодаў маёмасцю ў буйным памеры, за што пазбаўлены волі на тры гады, у яго канфіскавана маёмасць (прыменена адтэрмінаванне прыгавору на два гады). 35-гадовы жыхар Церабейнага, які набыў літр самагону за 100 000 рублёў, аштрафаваны на 630 000 рублёў. Самаробны алкагольны напітак канфіскаваны.

ДАІ выявіла 282 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – восем нецвярозых вадзіцеляў і 14 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 30 недысцыплінаваных пешаходаў і шэсць – веласіпедыстаў. Здарылася чатыры дарожныя аварыі. На шчасце, без пацярпелых. Да 5-га чэрвеня на дарогах працягваецца спецыяльны комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Увага! Дзеці».

«Хуткая» выязджала 230 разоў, у тым ліку пяць выклікаў было да асоб з алкагольным ап’яненнем. Адзін зварот у экстранную службу прылічваюць да неабгрунтаваных.

ПадрыхтавалаТаццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *