Перамаглі смелыя і ўмелыя

Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

Упершыню на Стаўбцоўшчыне прайшоў раённы злёт юных выратавальнікаў-пажарных.

– Штогод мы бяром удзел у абласным злёце, а свой, раённы, арганізавалі толькі сёлета. Ладзіўся ён у горадзе, на базе школы № 3, – заўважае інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Салей. 

Прыняць удзел у злёце адважыліся не ўсе школы раёна, а толькі самыя смелыя. Гэта шэсць камандаў з гімназіі № 1, школы № 2, Старасвержанскай, Дзераўнянскай і Шашкоўскай школ, Аталезскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа. Удзельнікам былі прапанаваны чатыры конкурсныя заданні: выпуск насценнай газеты, творчы конкурс «Хіт бяспекі», тэарэтычны конкурс «Знатакі асноў бяспекі жыццядзейнасці», а на завяршэнне – агляд-конкурс строю і песні.

Усе без выключэння каманды, настроеныя на ўпартую барацьбу, паказалі дастойны ўзровень падрыхтоўкі, высокую дасведчанасць у пытаннях бяспечнай жыццядзейнасці, а таксама свой неабсяжны творчы патэнцыял. Забягаючы наперад, скажу, што розніца паміж прызёрамі і ўдзельнікамі вагалася не больш чым у адзін-два балы. Аднак злёт – гэта спаборніцтва, у якім ёсць пераможцы і прызёры.

Пераможцай названа каманда «Фарсаж» Дзераўнянскай школы, другое і трэцяе месцы занялі адпаведна каманды «Гідрант» з Шашкоўскай школы і «Брыгада» са школы № 2. Ад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ім уручаны дыпломы, а пераможцу, акрамя таго, у падарунак дасталася статуэтка пажарнага сабакі. Гэта сімвалічнае заахвочванне юных выратавальнікаў-пажарных, якія прадэманстравалі спалучэнне ведаў з інтуіцыяй, артыстызмам і пачуццём здаровага гумару. Усім удзельнікам на памяць аб першым раённым злёце юных выратавальнікаў-пажарных уручаны буклеты «Геаметрыя бяспекі». 

Што датычыць каманды-пераможцы, то летнія канікулы для яе пакуль адкладваюцца. Неабходна рыхтавацца да выступлення на абласным злёце юных выратавальнікаў-пажарных, які пройдзе з 21 па 24 чэрвеня. Па традыцыі, месцам яго правядзення выбрана маляўнічае Плешчаніцкае вадасховішча. У мінулыя гады ў гонар юных выратавальнікаў-пажарных Міншчыны яно азаралася залпамі салюта, было аздоблена іншымі сюрпрызамі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *