Добрага адпачынку, хлопчыкі і дзяўчынкі!

Нумары Увага - дзецям

image_pdfimage_print

Наступіла лета – час доўгачаканых канікулаў, час адпачынку і аздараўлення. Рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта нашаму раёну даведзены план летняга аздараўлення дзяцей і падлеткаў. Гэта 1390 дзяцей: 890 – у лагерах дзённага прабывання, у тым ліку 30 – у лагерах працы і адпачынку; 500 – у лагерах з кругласутачным прабываннем, у тым ліку 20 – у лагерах працы і алпачынку, 50 – у спартыўна-аздараўленчых лагерах.

Сума дзяржаўнай датацыі за сродкі дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны на патанненне кошту адной пуцёўкі складае: у аздараўленчыя лагеры з дзённым прабываннем дзяцей тэрмінам 18 дзён – 660 тысяч рублёў; у аздараўленчыя лагеры працы і адпачынку з дзённым прабываннем тэрмінам 18 дзён – 740 тысяч рублёў; у аздараўленчыя лагеры з кругласутачным прабываннем тэрмінам 18 дзён – 1600 тысяч рублёў; у аздараўленчыя лагеры з кругласутачным прабываннем тэрмінам не менш за 9 дзён – 680 тысяч рублёў; у спартыўна-аздараўленчыя лагеры з кругласутачным прабываннем тэрмінам не менш за 9 дзён – 800 тысяч рублёў.

У летні перыяд на тэрыторыі нашага раёна арганізавана работа аздараўленчых лагераў «Нёман», імя Я. М. Чайкі, «Церамок». Большасць дзяцей аздаровіцца ў летніку «Нёман» аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, работа якога наладжана ў чатыры змены: першая – з 2 па 19 чэрвеня, другая – з 22 чэрвеня па 9 ліпеня, трэцяя – з 13 па 30 ліпеня, чацвёртая – з 3 па 20 жніўня. Цана пуцёўкі разлічана па ўзроставых катэгорыях: для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў – 2 375 000 рублёў, 11–13 гадоў – 2 470 600 рублёў, 14–17 гадоў – 2 531 600 рублёў. Частковая даплата за пуцёўку складае адпаведна 775 000, 870 600, 931 600 рублёў. Працягласць кожнай змены – 18 дзён.

Аздараўленчы лагер імя Я. М. Чайкі будзе прымаць дзяцей у тры змены: ужо пачалася першая – з 3 па 23 чэрвеня, другая – з 28 чэрвеня па 18 ліпеня, трэцяя – з 22 ліпеня па 11 жніўня. Цана за пуцёўку для дзяцей ва ўзросце 6–10 гадоў складае 4 443 400 рублёў, 11–13 гадоў – 4 554 900 рублёў, 14-17 гадоў – 4 626 100 рублёў. Частковая даплата адпаведна складае 2 843 400, 2 954 900, 3 026 100 рублёў. Працягласць кожнай змены – 21 дзень.

Дзіцячы аздараўленчы лагер «Церамок» будзе прымаць дзяцей у тры змены: першая – з 7 па 24 чэрвеня, другая – з 28 чэрвеня па 15 ліпеня, трэцяя – з 19 ліпеня па 5 жніўня. Цана за пуцёўку для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў складае 4 488 200 рублёў, 11–13 гадоў – 4 583 700 рублёў, 14–17 гадоў – 4 644 800 рублёў. Частковая даплата адпаведна складае  2 888 200, 2 983 700, 3 044 800 рублёў. Працягласць кожнай змены – 18 дзён.

На базе лагера «Нёман» арганізаваны профільныя аздараўленчыя дзевяцідзённыя кругласутачныя лагеры: з 2 па 10 чэрвеня – лінгвістычны «Эўрыка», з 11 па 19 чэрвеня – «Эрудыт», з 3 па 11 жніўня – «Абаронца Айчыны». Цана пуцёўкі складае ад 1 015 000  да 1 108 300 рублёў, даплата – ад 335 000 да 428 300 рублёў.

На базе Заямнаўскай СШ арганізаваны спартыўна-аздараўленчы лагер «Спорт-кэмп» для зборных камандаў па футболе, лыжных гонках. Лагер будзе прымаць дзяцей у дзве змены: першая – з 22 па 30 чэрвеня, другая – з 3 па 11 жніўня. Цана на пуцёўкі складае ад 980 800 да 1 340 800 рублёў, даплата – ад 180 800 да 540 800 рублёў.

Лагеры з дзённым прабываннем адкрыты  з 1 па 21 чэрвеня ў 22-х установах агульнай сярэдняй адукацыі, дзе будуць аздароўлены 860 дзяцей. Таксама будуць арганізаваны чатыры лагеры працы і адпачынку для падлеткаў ва ўзросце 14-17 гадоў, з іх тры – дзённага прабывання для 30 падлеткаў і адзін – з кругласутачным прабываннем для 20 дзяцей. Па дамоўленасці працоўная занятасць падлеткаў будзе арганізавана падчас уборачнай кампаніі ў ААТ «Агранёманскі», «Вішнявецкі-агра», «Радзіма Дзяржынскага». Цана пуцёўкі складае ад 830 000  да 862 000 рублёў, даплата – ад 150 000 да 202 300 рублёў.

Плануецца аздараўленне вучняў розных катэгорый. У лагерах з дзённым прабываннем аздаровяцца 30 дзяцей-сірот, 10 дзяцей-інвалідаў. Першачарговая ўвага будзе надавацца аздараўленню дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, а таксама тых, якія стаяць на розных відах уліку.

У кругласутачных стацыянарных аздараўленчых лагерах, у выхаваўча-аздараўленчых установах аддзела адукацыі створаны ўсе неабходныя ўмовы для аздараўлення дзяцей. Жадаю ўсім паўнацэннага адпачынку, сонечных, цёплых дзён і незабыўных уражанняў.

Па ўсіх пытаннях аздараўлення можна атрымаць інфармацыю па тэлефоне 7-55-03.

Раіса ЛАЗАР,галоўны сецыялістпа аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Стаўбцоўскім раёне



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *