Калі вы ля вадаёма

Нумары Пракурорскі нагляд

image_pdfimage_print

Пытанні забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва знаходзяцца на пастаянным кантролі органаў пракуратуры.

Устаноўлена, што дзякуючы прынятым адказнымі органамі і арганізацыямі Стаўбцоўскага раёна мерам па папярэджанні гібелі на вадзе на працягу 2015 года ўдалося пазбегнуць выпадкаў утаплення (у 2014 годзе зарэгістравана пяць такіх фактаў).

З мэтай захавання станоўчай тэндэнцыі, выключэння выпадкаў гібелі людзей на водах, з пачаткам купальнага сезона 2016 года пракуратура раёна напамінае, што Правіламі аховы жыцця людзей на водах, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.12.2009 № 1623, устаноўлены спіс забарон, якія неабходна выковаць адпачываючым, каб захаваць жыццё сабе і іншым, пазбегнуць няшчасных выпадкаў на вадзе. Адпачываючым забараняецца:

–       купацца ў забароненых для купання месцах рэк, азёр, вадасховішчаў, сажалак і іншых вадаёмаў;

–       забруджваць, засмечваць вадаёмы, уязджаць на тэрыторыю пляжаў на транспартных сродках, парушаць рэжым утрымання водаахоўных зон;

–       распіваць на пляжы спіртныя напіткі;

–       заплываць за буі і іншыя знакі, што абазначаюць зоны купання;

–       падплываць да суднаў (маторных, парусных, вёсельных лодак) і іншых плавальных сродкаў;

–       узбірацца на тэхнічныя і папераджальныя знакі і іншыя прадметы;

–       скакаць у ваду з лодак, катараў, прычалаў і іншых збудаванняў, не прыстасаваных для гэтай мэты;

–       выкарыстоўваць выратавальныя сродкі  не па прызначэнні;

–       плаваць на дошках, лежаках, бярвеннях, аўтакамерах, надуўных матрацах;

–       арганізоўваць гульні на вадзе, звязаныя з захопам таго, хто купаецца, а таксама выконваць іншыя дзеянні, якія могуць стаць прычынай няшчаснага выпадку;

–       падаваць ілжывыя сігналы трывогі;

–       пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду;

–       мыць на пляжах бялізну і купаць жывёлін.

Пры выкананні ўказаных правілаў бяспечных паводзін на вадзе адпачынак прынясе вам толькі карысць.   

Сяргей ГРЫЦУК,пракурор Стаўбцоўскага раёна

 

НЕ ХАДЗІЦЕ Ў ЛЕС У АДЗІНОЧКУ

У летні перыяд адкрываецца сезон «ціхага палявання». Грамадзяне, нярэдка сем’ямі, выязджаюць у лес для збору грыбоў і ягад. Здараюцца выпадкі, калі слабае веданне мясцовасці і не зусім добры стан здароўя прыводзяць да знікнення людзей. Для ажыццяўлення пошукаў прыцягваецца вялікая колькасць людзей – супрацоўнікаў міліцыі, выратавальнікаў, ваеннаслужачых і інш. Аднак не заўсёды пошукі завяршаюцца станоўча. На жаль, паходы ў грыбы ці ягады могуць быць і з лятальным зыходам.

У сувязі з гэтым  раім не хадзіць у лес па аднаму, асабліва людзям састарэлым, тым, якія маюць праблемы са здароўем. З сабою трэба ўзяць мабільны тэлефон (напярэдадні варта падзарадзіць яго), а таксама паведаміць сваім блізкім, куды іменна збіраецеся ісці. Лепш збіраць дары ў знаёмым лесе і не захапляцца іх зборам у цяжкадаступным ці незнаёмым месцы. Калі вы заблудзіліся, не варта панікаваць. Неабходна ўспомніць свой шлях, адшукаць знаёмыя арыенціры і т. п. 

Нярэдкія выпадкі, калі тыя, хто прапаў ў лясных масівах, на працягу некалькіх гадзін і нават дзён знаходзіліся на тэлефоннай сувязі са сваімі блізкімі, аднак у далейшым па розных прычынах сувязь спынялася, пасля чаго сваякі звярталіся ў міліцыю па дапамогу. У такім выпадку пошукі прапаўшых былі абцяжараны і не заўсёды, на жаль, заканчваліся паспяхова. Лёс некаторых грыбнікоў ці ягаднікаў і сёння застаецца невядомым…

Міліцыя заклікае не заставацца абыякавымі і, пры знаходжанні якіх-небудзь прадметаў, якія сведчаць аб прапаўшых людзях (абутак, адзенне, вёдры, карзіны, веласіпеды і т. п.), неадкладна паведамляць у міліцыю па тэл. 102.

Аляксандр ЦЯРЭНЯ,старшы оперупаўнаважаны райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *