Вось і здадзены апошні экзамен

Адукацыя Нумары Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

ПЕРАД ВЫПУСКНЫМІ ВЕЧАРАМІ

Сёння ў школах раёна праходзіць апошні выпускны экзамен. У сціслым графіку іспытаў вучні адзінаццатых класаў здалі чатыры выпускныя экзамены, вучні дзявятых – тры.

У пятніцу, 10 чэрвеня, у школах пройдуць выпускныя вечары. У гэты ж дзень адбудзецца прыгожы раённы выпускны баль «Дзяцінства апошні званок». Стаўбчане могуць стаць удзельнікамі гэтай кранальнай урачыстасці. Баль пачнецца  ў 15 гадзін шэсцем ад стадыёна «Юнацтва» да плошчы Бессмяротнасці, дзе і пройдзе мерапрыемства.

У панядзелак, 13 чэрвеня, – першы ўступны экзамен. Абітурыенты здаюць цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове.

 Бог у дапамогу ім у гэтых сур’ёзных, нялёгкіх выпрабаваннях.

 

ВЕДЫ АЦЭНЕНЫ ЗОЛАТАМ

Адметная з’ява вызначае сярэднюю школу № 3 г. Стоўбцы: у гэтым навучальным годзе высокая паспяховасць вучняў выпускных класаў. Сярод іх 17 выпускнікоў прэтэндуюць на атрыманне залатых медалёў і адзін – сярэбранага.  Самая вялікая навучальная ўстанова раёна выпускае чатыры адзінаццатыя класы – 105 вучняў.

Усяго сярод выпускнікоў раёна 30 чалавек прэтэндуюць на атрыманне залатых медалёў і два – сярэбраных. У ліку іх – дзевяць вучняў гімназіі № 1.

 

АКТЫЎНЫЯ ЮНЫЯ ВЫРАТАВАЛЬНІКІ

– На базе сярэдняй школы № 3 г. Стоўбцы сабраліся самыя актыўныя і крэатыўныя з ліку юных выратавальнікаў-пажарных, каб абмеркаваць надзённыя праблемы: чаго мы дасягнулі і што неабходна для таго, каб не спыняцца і ісці далей, – расказала інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Салей.

Актыўнасці юным выратавальнікам раёна сапраўды не займаць. У першую чаргу, яна праяўляецца ўдзелам у розных мерапрыемствах, конкурсах і акцыях. Адно з апошніх іх мерапрыемстваў – раённае першынство па пажарна-выратавальным спорце. Заўзятая барацьба ішла на роўных, каманда Коласаўскай школы аказалася мацнейшай. Другое месца ў канкурэнтнай барацьбе заваявалі  юныя выратавальнікі Старасвержанскай школы, трэцяе – Дзераўнянскай школы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *