Імідж перапрацоўшчыкаў

Нумары У перапрацоўшчыкаў

image_pdfimage_print

Стаўбцоўскі філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» прадставіў сваю прадукцыю на 23-й Міжнароднай спецыялізаванай сельскагаспадарчай выстаўцы «Белагра-2016» у Мінску.

7-га чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі, якая раскінулася адразу на некалькіх пляцоўках. Да яе размаху трэба дадаць і вялікую колькасць прадпрыемстваў-экспанентаў, удзельнікаў і гасцей, сярод якіх ёсць нямала і прадстаўнікоў з іншых краін.

Стаўбцоўскім перапрацоўшчыкам выпала прадстаўляць сваю прадукцыю на пляцоўцы былога аэрапорта па вуліцы Чкалава, у рамках тэматычнай выстаўкі «Белпрадукт» – прадукцыі, выпушчанай айчыннымі вытворцамі. З сабою яны ўзялі сокі, упакаваныя  ў шкляныя бутэлькі і ў інавацыйную ўпакоўку bag-in-box, а таксама ўзоры новага імпартазамяшчальнага віду прадукцыі – фруктова-ягадных напаўняльнікаў. 8-га чэрвеня прадугледжана правядзенне дэгустацыі сокаў Стаўбцоўскага філіяла.

Варта сказаць, што сокі і нектары выпускаюцца ў шырокім асартыменце і заваявалі не толькі расійскі і суседнія, а і дальнія рынкі. Пастаўкі за мяжу няўхільна растуць. Адна з апошніх навінаў заключаецца ў тым, што цікавасць да бярозавага соку ва ўпакоўцы bag-in-box праявіла яшчэ адна амерыканская фірма.  

– Наша прадпрыемства бярэ ўдзел у спецыялізаванай выстаўцы «Белагра», іншых прэстыжных выстаўках не першы год, – адзначае спецыяліст па збыце Вікторыя Ясяновіч. – Падобная форма маркетынгавай работы дазваляе сустракацца з патэнцыяльнымі партнёрамі і спажыўцамі нашай прадукцыі, слухаць іх водгукі. І на гэты раз мы спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва, з’яўленне новых кантактаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *