Кароткім радком

Нумары

image_pdfimage_print

У НАШАЙКРАІНЕ

У горадзе Гродна адбыўся ХІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. З адкрыццём гэтага форуму арганізатараў, удзельнікаў і гасцей павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Адзіны антыманапольны орган – Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю – ствараецца на базе Міністэрства гандлю Беларусі. Адпаведны ўказ нумар 188 «Аб органах антыманапольнага рэгулявання і гандлю» Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. У склад міністэрства перадаюцца Дэпартамент цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі, а таксама ўпраўленні антыманапольнай і цэнавай палітыкі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Дзяржорганы да 1 жніўня ўнясуць у Міністэрства эканомікі прапановы па спрашчэнні адміністравання бізнесу.

Першая электрычка следаваннем Гомель – Мінск – Гомель адправілася з Гомельскага чыгуначнага вакзала. Гомель стаў другім горадам пасля Брэста, дзе лініі бізнес-класа абслугоўваюцца рухомымі саставамі кампаніі Stadler.

Зводны міжнародны будаўнічы атрад хутка прыступіць да работы на Мінскай гарадской маладзёжнай будоўлі – рэканструкцыі сталічнага стадыёна «Дынама». У састаў атрада ўвойдуць 35 студэнтаў з Беларусі, Расіі і Украіны.

Вучні 11-х класаў маюць права бясплатнага праезду ў метрапалітэне да 12 чэрвеня ўключна, гэта значыць да моманту заканчэння здачы выпускных экзаменаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінскага метрапалітэна. Па-ранейшаму права бясплатнага праезду ў метрапалітэне прадастаўляецца навучэнцам і выхаванцам устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі горада на аснове электроннай карткі навучэнца або даведкі з бягучым тэрмінам дзеяння.

 

У ВОБЛАСЦІ

Ва ўсіх раёнах праведзены адбор і даследаванне па санітарна-хімічных і мікрабіялагічных паказчыках 165 проб вады з адкрытых вадаёмаў у зацверджаных зонах адпачынку. «Вынікі лабараторных даных, эпідэмічнай сітуацыі і агульнага санітарнага стану прылеглай тэрыторыі каля водных аб’ектаў дазваляюць эксплуатаваць іх згодна з прызначэннем», – адзначыла загадчыца аддзела гігіены абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Мілановіч.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *