Новыя клопаты і радасці

Нумары Прамая лінія

image_pdfimage_print

Напрыканцы навучальнага года, калі набываюць актуальнасць пытанні летняга аздараўлення дзяцей, здачы выпускных экзаменаў, кіраўніцтва аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама дало магчымасць бацькам аб усім гэтым спытаць падчас прамой тэлефоннай лініі з начальнікам аддзела Людмілай Мар’янаўнай Стонька.

– Ці ёсць якія змены ў здачы выпускных экзаменаў у гэтым навучальным годзе?

– У бягучым навучальным годзе колькасць выпускных экзаменаў засталася без змен як за перыяд навучання і выхавання на II, так і  III ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Праходзяць выпускныя экзамены ў перыяд з 1 па 11 чэрвеня 2016 года.

Было пытанне аб даце правядзення выпускных баляў.

– Плануем правесці выпускныя балі ва ўрачыстай абстаноўцы ва ўсіх установах адукацыі раёна 10 чэрвеня. Раённы выпускны баль таксама адбудзецца ў гэты дзень.

– Ці будзе існаваць у наступным навучальным годзе профільнае навучанне?

– Адкрыць профільныя класы можа любая ўстанова адукацыі, але для ўвядзення профільнага навучання  ў школе павінны быць настаўнікі, якія змогуць  выкладаць на павышаным узроўні, матэрыяльна-тэхнічная база і матываваныя вучні. Галоўны і адзіны крытэрый  адбору ў профільныя класы – сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі павінен быць не ніжэйшы за шэсць, а па тых прадметах, якія школьнік плануе вывучаць на павышаным узроўні, – не ніжэйшы за сем.

– Якія ўступныя выпрабаванні ў V клас гімназіі?

– Уступныя выпрабаванні ў V клас гімназіі праведзены наступным чынам: 2 чэрвеня – руская мова, 4 чэрвеня – матэматыка, 7 чэрвеня – беларуская мова, 10 чэрвеня – рэзервовы дзень. Тэксты і заданні для правядзення ўступных іспытаў па вучэбных прадметах, у тым ліку і ў рэзервовы дзень, абвяшчаюцца па тэлебачанні і радыё.

– Па пытаннях аздараўлення вучняў падчас летніх канікул быў такі адказ:

– Для паслуг навучэнцаў будуць прапанаваны чатыры змены ў аздараўленчым лагеры «Нёман», працягласць кожнай  – 18 дзён. Першая змена – з 2 па 19 чэрвеня, другая – з 22 чэрвеня па 9 ліпеня, трэцяя – з 13 па 30 ліпеня, чацвёртая – з 3 па 20 жніўня. Акрамя гэтага будуць працаваць профільныя аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем працягласцю 9 дзён. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама па тэлефоне 7-83-18. Таксама можна адпачыць у аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем, якія працуюць на базе 22 устаноў адукацыі раёна. Усяго мяркуецца аздаравіць у лагерах з кругласутачным знаходжаннем 500 чалавек, 890 вучняў – у лагерах з дзённым знаходжаннем, з іх 30 у лагерах працы і адпачынку.

Усім выпускнікам жадаю паспяховай здачы выпускных і ўступных экзаменаў, а астатнім вучням – шчаслівых сонечных канікулаў.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *