Калі напаткалі незнаёмы прадмет

Нумары

image_pdfimage_print

Больш за 32 тысячы снарадаў абясшкодзілі ў мінулым годзе толькі спецыялісты сапёрна-піратэхнічных падраздзяленняў унутраных войскаў Беларусі. Часта падобныя знаходкі заўважаюцца вясной, падчас палявых работ, на ўчастках і ў агародах, лясах. Практычна ўсе снарады і іншыя выбуховыя прыстасаванні засталіся на нашай зямлі з часу Вялікай Айчыннай вайны.

На тэрыторыі рэспублікі праводзіўся асноўны этап аператыўна-прафілактычных спецыяльных комплексных мерапрыемстваў «Арсенал», накіраваных на адабранне ў насельніцтва зброі, што захоўвалася незаконна, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў і рэчываў, іх добраахвотную здачу, выяўленне і папярэджанне парушэнняў парадку абарачэння зброі і боепрыпасаў. Ва ўпраўленне па Мінскай вобласці і тэрытарыяльна падпарадкаваныя органы ДКСЭ за пяць месяцаў 2016 года паступіла больш за 90 пастаноў аб назначэнні правядзення балістычнай экспертызы, даследавана каля 1500 аб’ектаў.

Трагічны выпадак зарэгістраваны ў Бярэзінскім раёне. Падчас гульні з невядомым прадметам на ўзараным полі адбыўся выбух, у выніку якога двое хлопчыкаў загінулі на месцы, адзін – шпіталізаваны з-за цялесных пашкоджанняў. Падобныя здарэнні не адзінкавыя.

Таму варта нагадаць правілы паводзін пры такіх абставінах. Катэгарычна забараняецца: абследаваць незнаёмы прадмет самастойна, перамяшчаць яго; рабіць спробы яго разабраць ці распілаваць; наносіць па незнаёмым прадмеце ўдары; накрываць, засыпаць ці закопваць знаходку; калі заўважыце адзін падазроны прадмет – праводзіць пошук іншых яму падобных.

Пры знаходцы выбухованебяспечнага ці падобнага да яго прадмета неадкладна паведаміце ў МНС ці ў міліцыю па тэл. 101, 102. Запомніце месца, дзе заўважылі такі прадмет, устанавіце папераджальныя знакі, выкарыстоўваючы розныя спадарожныя матэрыялы – жэрдкі, калкі, вяроўкі, кавалкі матэрыі, камяні і т. п. Па магчымасці, арганізуйце ахову гэтага месца на бяспечнай адлегласці, нікога не дапускайце да прадмета, пакуль не прыбудуць супрацоўнікі МНС ці міліцыі.

Мікалай БЕЛАВУСАЎ, начальнік Стаўбцоўскага МРА ДКСЭ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *