Ні дня без камп’ютара

Нумары

image_pdfimage_print

Наш сучаснік нават уявіць сабе не можа і дня без электрычнай энергіі. Пачынаецца паніка, калі раптам адключаецца камп’ютар, нельга паставіць на зарадку тэлефон, уключыць тэлевізар, памыць бялізну ў пральнай машыне… Сапраўды, адсутнасць электрычнасці ўспрымаецца не інакш, як «канец свету».  

Электрычнасць ужо даўно і трывала ўвашла ў наш побыт, напоўніўшы яго масай зручнасцяў і карысных прыбораў. Такое паўсюднае прымяненне электрычнай энергіі абумоўлена адносна простым ператварэннем яе ў іншыя віды энергіі. Да прыкладу, з дапамогай разнастайных награвальных элементаў можна атрымаць цеплавую энергію для абагрэву памяшканняў або, выкарыстоўваючы электрарухавікі, лёгка ператварыць энергію электрычнасці ў механічную энергію.

Аднак нельга забываць, што за ўяўнай прастатой і бяскрыўднасцю электрычнай энергіі тоіцца вялікая пагроза для жыцця і здароўя чалавека ў выпадку, калі ён забывае пра элементарныя меры перасцярогі і бяспечнай эксплуатацыі электрычных сетак і бытавых электрапрыбораў.      

Становішча ўскладняецца яшчэ і тым, што электрычны ток немагчыма ўбачыць або пачуць. Нашы органы пачуццяў тут аказваюцца бескарыснымі, таму што выявіць электрычны ток у правадніку магчыма толькі з дапамогай спецыяльных прыбораў.

 Згодна са статыстыкай, прычын электратраўматызму ў быце не так і многа, і не мяняюцца яны на працягу вось ужо некалькіх дзясяткаў гадоў. Нагадаю, што асноўнымі прычынамі паражэння электрычным токам у дамашніх умовах з’яўляюцца: парушэнне элементарных нормаў электрабяспекі, эксплуатацыя няспраўных электрапрыбораў, неасцярожныя і няўважлівыя адносіны да электраўстановак домаўладання і прысядзібнай гаспадаркі, а таксама рамонт электрапрыбораў і электраправодкі асобамі з недастатковай кваліфікацыяй.

Памятайце, што выкананне правілаў бяспекі дазволіць пазбегнуць няшчасных выпадкаў.

Павел ГАЛАВАЧЭНКА,інспектар Стаўбцоўскага МРА «Энерганагляд»,

Віктар ПРАКАПОВІЧ, галоўны інжынер Стаўбцоўскага РЭС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *