Апярэдзілі і старэйшых

Нумары Спорт

Рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сабралі прадстаўнічы састаў даволі знакамітых атлетаў. Тым больш важкі поспех нашых юніёраў Антона Васілеўскага і Кірыла Борыса, якія сталі бронзавымі прызёрамі, выступаючы за каманду Мінскай вобласці ў эстафетным бегу 4х400 метраў. Належны і асабісты здабытак – чацвёртыя месцы юных спартсменаў. Кірыл Борыс спаборнічаў у бегу на 400 метраў з бар’ерамі, Антон Васілеўскі – у скачках у даўжыню.

–       Хлопцы перспектыўныя, – адзначае іх настаўнік, трэнер Стаўбцоўскай ДЮСШ Анатоль Турчановіч. – Абодва выканалі нарматывы кандыдата ў майстры спорту. А нядаўна прыйшло паведамленне, што Кірыл Борыс уключаны ў састаў зборнай Беларусі і будзе рыхтавацца да еўрапейскага першынства сярод юніёраў, якое пройдзе ў Польшчы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *