З перамогай, “Віціны”!

Навіна дня

image_pdfimage_print

Народны духавы аркестр Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў «Віціны» чарговы раз пацвердзіў высокую ацэнку – адзін з лепшых калектываў Мінскай вобласці. На XXVI адкрытым абласным фестывалі духавой музыкі  «Майскі вальс» у  Маладзечне калектыў атрымаў гран-пры конкурсу. Аркестр, мастацкім кіраўніком і дырыжорам якога выступае Аляксандр Нічыпаровіч, славіцца ў культурным жыцці не толькі нашага раёна, але і Міншчыны, што пацвердзіў і мастацкі конкурс у Маладзечне.

Духавыя аркестры Міншчыны, а таксама Латвіі, Расіі, Украіны на працягу двух дзён прадстаўлялі свае конкурсныя праграмы. Адметнасцю ў складзе Стаўбцоўскага аркестра з’яўляецца і ансамбль мажарэтак. Іх абаяльнасць, высокае майстэрства, арыгінальнасць не засталіся незаўважанымі журы конкурсу: мастацкі калектыў мажарэтак-барабаншчыц «Феерыя» пад кіраўніцтвам Анастасіі Бякасавай адзначаны лаўрэацкім дыпломам  І ступені.

Урачыстае адкрыццё фестывалю адбылося ў Летнім амфітэатры, а  фінальны дзень конкурсу адкрыў марш-парад духавых аркестраў і ансамбляў мажарэтак па вуліцах горада. Для жыхароў Маладзечна фестываль стаў сапраўдным яркім святам.

Пр
Фота kraj.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *