Практычныя ўрокі інтэграцыі

Нумары Тэма тыдня

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што прыезд Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Мінск важны для беларускага народа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў на пленарным пасяджэнні III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Мінску.

«Цяперашні прыезд Прэзідэнта Расіі – гэта важны сімвалічны крок, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Гэта бачым не толькі мы, дзяржаўныя служачыя, гэта цэняць і беларусы, і расіяне, і асабліва беларускі народ. Я гэта гавару, каб вы пераканаліся, што не толькі мы, чыноўнікі, але і беларускі народ гэта бачыць – што вы за апошнія месяцы не першы раз прыехалі ў Беларусь».

Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, гэта сведчыць шмат аб чым. «Гэта сведчыць аб перакананасці кіраўніка Расіі, што Беларусь – не чужая, гэта блізкі край. І мы гэта павінны заўсёды цаніць», – упэўнены Прэзідэнт Беларусі.

«Уніфікацыю і збліжэнне прававой базы ў сацыяльна-гуманітарнай сферы нам трэба актыўна прадаўжаць і далей, – упэўнены Аляксандр Лукашэнка. – Пры гэтым трэба ўлічваць высокую ступень эканамічнай інтэграцыі, агульны рынак працы і падобныя сацыяльна-дэмаграфічныя ўмовы».

Цяперашні Форум прысвечаны сацыяльна-гуманітарным пытанням. «Трэба прызнаць, што на гэты час у гэтай сферы зроблена нямала. Грамадзяне нашых краін маюць роўныя правы ў галіне аплаты, умоў і аховы працы, у пенсійным забеспячэнні. Створана нарматыўная база, якая забяспечвае свабодны доступ да атрымання адукацыі. Зроблены канкрэтныя крокі па фарміраванні адзінай прасторы ў ахове здароўя, культуры, спорце, турызме», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Праз два тыдні сумная дата 75-годдзя з дня вераломнага нападу нацысцкай Германіі на СССР зноў нагадае беларусам і расіянам, што клопат пра ветэранаў – асабліва адказная галіна інтэграцыйнага ўзаемадзеяння», – сказаў Прэзідэнт.

«Дапамога людзям, якія прайшлі праз многія нягоды, аднавілі краіну, – наш прыярытэт і важны напрамак сацыяльнай палітыкі», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што прадоўжыць пошук новых агульных падыходаў у розных сферах Беларусь і Расія змогуць толькі пры дынамічным развіцці эканомік. «Бясспрэчна, стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі дало магчымасць у значнай ступені актывізаваць тавараабарот, ажыццявіць шэраг буйнамаштабных сумесных праграм і праектаў».

«Аднак даводзіцца канстатаваць, што замест таго, каб аб’яднаць намаганні ва ўмовах крызісу, мы выжываем паасобку. Навошта? Прэзідэнт Расіі паставіў у аснову менавіта гэтае пытанне. Давайце ў гэтых умовах будзем разам», – сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што эканамічны крызіс павінен з’яднаць удзельнікаў інтэграцыйных працэсаў, прымусіць іх развіваць кааперацыю, унутраныя вытворчыя ланцужкі, не канкурыраваць, а ўзаемадзейнічаць на знешніх рынках.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *