Навіны Стаўбцоўшчыны

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

Чарговай шматпавярховай новабудоўляй прырастае вуліца Міру, што ў новым мікрараёне нашага райцэнтра.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ДА ВЫМПЕЛА –ВІДЭАКАМЕРЫ Ў ПАДАРУНАК

Інспекцыя па падатках і зборах па Стаўбцоўскім раёне не адзін раз пацвярджае прафесіяналізм і адказныя адносіны да справы сваіх супрацоўнікаў, якім па сіле важныя задачы, што прад’яўляюцца да падаткавікоў дзяржавай.

І сёлета па выніках работы за 2015 год калектыў інспекцыі стаў лідарам у спаборніцтве сярод інспекцый па падатках і зборах Мінскай вобласці. Радасцю для дружнага калектыву стала навіна, што інспекцыя па падатках і зборах па Стаўбцоўскім раёне ўзнагароджана вымпелам і дыпломам за высокія вынікі работы і ў рэспубліцы. Калектыў заняў другое месца ў рэспубліканскім спаборніцтве.

Да гэтых узнагарод калектыў прэміраваны сістэмай відэаназірання.

Такія поспехі ў вытворчай дзейнасці – стымул супрацоўнікам інспекцыі для далейшай плённай працы, для рэалізацыі свайго прафесійнага патэнцыялу і ініцыятыў.

 

ПОПЫТ НА ПЕЛЕТЫ 

Да кастрычніка бягучага года Стаўбцоўскі лясгас стабільна забяспечаны заяўкамі на адгрузку пелетаў. Далей – пройдуць таргі, якія вызначаць асноўных заказчыкаў гэтай прадукцыі. 

У лясгасе штомесяц выпускаецца 200 тон пелетаў, пераважна ўсе яны накіроўваюцца на экспарт. Адгружаюць іх вытворцы, асабліва ў ацяпляльны перыяд, і на ўнутраны рынак. У цэлым вытворча-майстарскі ўчастак «Акінчыцы» працуе  стабільна, выконвае ўсе даведзеныя планавыя заданні, у тым ліку і пастаўкі на экспарт. Акрамя пелетаў, за мяжой попытам карыстаюцца нашы піламатэрыялы, ацыліндраваныя і акораныя вырабы.  

Пелеты, як вядома, вырабляюцца ў лясгасе з адходаў уласнай вытворчасці, што дае магчымасць знізіць іх сабекошт, а таксама ўкараняць безадходныя тэхналогіі вытворчасці.

 

ПРАФСАЮЗЫ – ДЗЕЦЯМ

У рамках дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям» усе прафсаюзныя арганізацыі сельгаспрадпрыемстваў раёна да Дня абароны дзяцей аказалі грашовую падтрымку тым сем’ям сваіх работнікаў, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды. Старшыні прафкамаў пабывалі ў сем’ях асабіста і ўручылі канверты бацькам. Як адзначыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Тамара Калошыч, такая дабрачынная акцыя  праводзіцца прафсаюзамі штогод. Сёлета атрымалі дапамогу васямнаццаць сем’яў на агульную суму звыш васьмі мільёнаў рублёў.

У мікрараёне працуе камісія

Блізкі да завяршэння аб’ект добраўпарадкавання мікрараёна індывідуальнай жылой забудовы «Паўночны-2» у г. Стоўбцы.

Аб’ект выкананы падраднай арганізацыяй ДЭУ № 62 за бюджэтныя сродкі. Ажыццёўлена добраўпарадкаванне ў гравійным выкананні вуліц Янтарнай і Някрасава, часткова – вуліц Сталічнай і Рэспубліканскай, а таксама прылеглай да вуліц тэрыторыі.

– Гэта толькі пачатак у справе добраўпарадкавання новага мікрараёна індывідуальнай жылой забудовы, – адзначае дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ Стаўбцоўскага раёна» Мікалай Мармузевіч. – Фактычна зроблена палова першай чаргі. На бягучы год сродкаў больш няма, планаваць работы будзем на 2017 год. Прадугледжвалася асфальтавае пакрыццё вуліц, але, на жаль, пакуль поўнасцю не вырашана пытанне з іх добраўпарадкаваннем і ў гравійным выкананні.

Да слова, што датычыць інфраструктуры, то ў мікрараёне выканана ў поўным аб’ёме толькі электразабеспячэнне, вода- і газазабеспячэнне знаходзяцца на стадыі рэалізацыі першай чаргі з трох намечаных.     

Як падкрэсліў Мікалай Мармузевіч, на даны момант на прыёмцы аб’екта добраўпарадкавання працуе камісія, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі санітарнай службы, ДАІ, дзяржбуднагляду і інш. Кожная служба павінна вынесці сваё заключэнне. Паралельна з камісіяй працуюць і камунальнікі – ім у далейшым трэба будзе прымаць аб’ект на свой баланс і эксплуатаваць яго.      

 

ДЛЯ НАШАЙ МЕДЫЦЫНЫ 

Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат выступіў мецэнатам цэнтральнай раённай бальніцы і ахвяраваў 200 мільёнаў рублёў для ўмацавання матэрыяльнай базы медыцынскай установы.

За гэтыя грошы набыта 20 камп’ютараў. Праграмная тэхніка неабходна для завяршэння маштабнага праекта інфарматызацыі сістэмы аховы здароўя раёна. У інфармацыйную сетку ўключаны ўсе падраздзяленні, у тым ліку і сельскія лячэбна-прафілактычныя ўстановы, ёсць выхад у інтэрнэт.

За сродкі, заробленыя пазабюджэтнай дзейнасцю, набываецца праграмнае забеспячэнне, што дазволіць інфарматызаваць усе рабочыя месцы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *