Міншчына – першая сярод регіёнаў

Нумары Пяты Усебеларускі народны сход Соцыум

image_pdfimage_print

 У Палацы Рэспублікі адбыўся абласны сход удзельнікаў Пятага Усебеларускага народнага сходу. На ім абмяркоўваліся пытанні аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця сталічнага рэгіёна за пяцігодку і новых рубяжах на 2016-2020 гады.

З дакладам выступіў старшыня Мінскага аблвыканкама С. Б. Шапіра. Ён адзначыў, што аб’ём валавога рэгіянальнага прадукту, які адлюстроўвае вынікі эканамічнага развіцця вобласці, за пяць гадоў павялічыўся больш чым на 22 працэнты. Гэты паказчык – самы высокі сярод усіх рэгіёнаў Беларусі. Міншчына забяспечвае 18 працэнтаў аб’ёму прамысловай вытворчасці прадукцыі краіны, амаль чвэрць – сельскагаспадарчай.

Намечаны новыя арыенціры росту. Прыярытэтным для вобласці стане развіццё аўтамабілебудавання, электронікі, біяхіміі і тонкай хіміі і іншых перспектыўных галін.  У будучай пяцігодцы працягнецца будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Больш за мільярд долараў інвесціруецца ў будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната ў Любанскім раёне. Гэта толькі самыя маштабныя праекты. У многіх рэгіёнах вобласці з’явяцца новыя рабочыя месцы.

Адказная задача стаіць перад работнікамі аграпрамысловага комплексу. За пяцігодку неабходна падвоіць аб’ём рэалізацыі сельгаспрадукцыі. На аснове ўдасканалення структуры пасяўных плошчаў і тэхналогіі вырошчвання да канца пяцігодкі хлебаробы Міншчыны павінны збіраць збожжа не менш як два мільёны трыста тысяч тон, цукровых буракоў – два мільёны тон.

У жывёлагадоўлі галоўнай задачай з’яўляецца ўдасканаленне кормавытворчасці для жывёлы. Вытворчасць мяса буйной рагатай жывёлы, а таксама свінагадоўлю і птушкагадоўлю належыць перавесці на інавацыйную сістэму. Інтэнсіфікацыя жывёлагадоўлі будзе ажыццяўляцца ў асноўным за кошт будаўніцтва новых і рэканструкцыі існуючых вытворчых магутнасцяў, іх тэхнічнага перааснашчэння. Як падкрэсліў С. Б. Шапіра, у аграпрамысловым комплексе асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць далейшаму ўдасканаленню арганізацыйнай структуры на аснове развіцця кааператыўна-інтэграцыйных фарміраванняў.

Умацуецца ў вобласці і сацыяльная база. Установы сярэдняй адукацыі папоўняцца чатырма школамі. Палепшыцца якасць і даступнасць медыцынскай дапамогі насельніцтву.

Свае прапановы, накіраваныя на забеспячэнне паступовага развіцця Міншчыны ў эканоміцы, бізнесе, аграрным сектары, культуры, выказалі ўдзельнікі сходу. Так, старшыня Стаўбцоўскага райвыканкама Ю. М. Горлаў гаварыў аб рэзервах павышэння эфектыўнасці працы на рэгіянальным узроўні, прамой залежнасці павелічэння вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ад тэхналагічнай мадэрнізацыі ў галіне.

Кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі «Сула» У. У. Радзевіч звярнуў увагу на складанасці фермерскай справы. Нават у пытанні выдзялення зямель няма дакладных крытэрыяў. Для папулярызацыі такога сур’ёзнага бізнесу, лічыць ён, патрэбна перагледзець існуючае заканадаўства.

Як было падкрэслена на форуме, у двойчы ардэнаноснай Міншчыны ёсць усё, каб прымножыць дасягнутае.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *