ЦВК зацвердзіла каляндарны план па правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў

Нумары

image_pdfimage_print

Цэнтрвыбаркам Беларусі на пасяджэнні зацвердзіў каляндарны план па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, у прыватнасці, адзначыла, што з 3 ліпеня па 1 жніўня будзе ажыццяўляцца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Пры гэтым рэгістрацыя, прадстаўленне ў адпаведную камісію дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп павінны быць ажыццёўлены не пазней за 7 ліпеня. Да 1 жніўня ўключна павінны быць прадстаўлены заявы і ўсе дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць 10 дзён – з 2 па 11 жніўня.

Не пазней за 24 чэрвеня ўключна павінна прайсці вылучэнне прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій – абласныя, мінскую гарадскую і акруговыя. Участкі для галасавання ўтвараюцца не пазней за 9 ліпеня. 24 ліпеня – апошні тэрмін вылучэння ва ўчастковыя камісіі, 27 ліпеня – апошні тэрмін для ўтварэння ўчастковых выбарчых камісій.

Спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, павінны быць складзены да 26 жніўня.

Што датычыць дзеянняў выканаўчых камітэтаў, то не пазней за 27 чэрвеня павінны быць вызначаны месцы, забароненыя да ўстаноўкі пікетаў па зборы подпісаў у падтрымку патэнцыяльных кандыдатаў.

Месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў для вядзення перадвыбарнай агітацыі ў заяўным парадку павінны быць вызначаны мясцовымі выканаўчымі органамі не пазней за 1 жніўня.

Вынікі выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў павінны быць падведзены не пазней за 15 верасня акруговымі выбаркамамі.

 

АБ ВЫБАРЧЫХ ФОНДАХ КАНДЫДАТАЎ У ДЭПУТАТЫ

Фізічная асоба зможа ахвяраваць у выбарчы фонд кандыдата ў дэпутаты не больш за пяць базавых велічынь. Размова аб гэтым ішла 8 чэрвеня на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама Беларусі.

У прыватнасці, адзначалася, што кандыдаты ў дэпутаты маюць права ствараць уласныя выбарчыя фонды для фінансавання расходаў па перадвыбарнай агітацыі. Фонды могуць фарміравацца за кошт уласных грашовых сродкаў кандыдата, добраахвотных ахвяраванняў грамадзян Рэспублікі Беларусь (памер ахвяравання не можа перавышаць пяць базавых велічынь), а таксама добраахвотных ахвяраванняў юрыдычных асоб (памер не можа перавышаць 10 БВ). Гранічная сума ўсіх расходаў са сродкаў выбарчага фонду кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў не можа перавышаць 1000 БВ, што складае Br210 млн.

Спецыяльны фінансавы рахунак для стварэння фонду кандыдат зможа адкрыць у аддзяленні Беларусбанка.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *