Чалавек і яго справа

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Аляксандр Самахвал – адзін з лепшых механізатараў ААТ «Вішнявецкі-агра». Працуе ў гаспадарцы каля трыццаці гадоў. Старанны, добрасумленны. Сёння ў яго распараджэнні магутны энерганасычаны трактар «Беларус-3022», на якім ён выконвае розныя палявыя работы. Вясною закрываў вільгаць, шчыраваў у дзве змены разам з братам Мікалаем Мікалаевічам. Затым быў заняты на сяўбе збожжавых і прапашных культур, сеяў проса, аднагадовыя травы і люцэрну. Усю даручаную работу выконвае своечасова і якасна. На перыяд жніва садзіцца за штурвал збожжаўборачнага камбайна. Восенню чапляе плуг і праводзіць ворыва глебы. Дбайны працаўнік заўсёды перавыконвае нормы выпрацоўкі.

 

НА МЕХДВАРЫ ПАПАЎНЕННЕ

Укамплектоўваецца сельгастэхнікай машынны двор ААТ «Агранёманскі». За сродкі гаспадаркі нядаўна набыта пнеўматычная ўніверсальная сеялка дакладнага высявання з дыскавымі сашнікамі СПУ-6Д, вытворчасці «Лідаграпраммаш». Купілі ўласную, бо ў папярэднія гады пазычалі падобную сеялку ў калег з суседніх таварыстваў. Прызначана сеялка для сяўбы ўсіх культур, але выкарыстоўваюць яе  пераважна для высявання траў. Агрэгатуецца сельгастэхніка з трактарамі «Беларус-80-82». Прыдбалі, таксама за свае грошы, і касілку для падкошвання траў КРСН-2,4.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *