Рэгіянальнае вымярэнне

Нумары

image_pdfimage_print

Рэгіянальнае вымярэнне адыгрывае асаблівую ролю ў беларуска-расійскай інтэграцыі, заявіла 7 чэрвеня міністр інфармацыі Лілія Ананіч на секцыі «СМІ як значны фактар міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, фарміравання агульнай прасторы гуманітарных каштоўнасцяў» ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

«Асаблівая роля ў працэсах беларуска-расійскай інтэграцыі належыць рэгіянальнаму вымярэнню, – сказала Лілія Ананіч. – Менавіта на ўзроўні рэгіёнаў ідзе канкрэтная дзелавая размова, вызначаюцца кропкі кантактаў і супрацоўніцтва».

Міністр таксама звярнула ўвагу: «Інфармацыйнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі прырастае рэгіёнамі. Заключаны і паспяхова рэалізуюцца дагаворы аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыі і друку з Масквой і Санкт-Пецярбургам, з Рэспублікай Татарстан, Бранскай, Калінінградскай, Маскоўскай, Ніжагародскай, Ульянаўскай абласцямі». Прапрацоўваецца падпісанне пагадненняў у гэтай сферы і з іншымі рэгіёнамі Расіі.

На Форуме рэгіёнаў падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне абмену інфармацыяй паміж рэдакцыямі газет «Витебские вести», «Мінская праўда» і медыя-холдынгам «Газета «Псковская правда», а таксама паміж газетамі «Гомельская праўда» і «Брянский рабочий».

Лілія Ананіч падкрэсліла, што суб’екты інфармацыйнага супрацоўніцтва – гэта рэдакцыі рэгіянальных газет, тэлерадыёкампаній, якія даюць канкрэтны змест, рэалізуюць сумесныя праекты.

Размаўляючы з журналістамі, яна падкрэсліла, што на цяперашнім Форуме рэгіёнаў арганізавана асобная секцыя, прысвечаная СМІ. «Кожнае слова сёння мае вагу і значэнне. Новыя тэхналогіі вельмі хутка распаўсюджваюць інфармацыю. Яна можа быць як стваральнай, так і інфармацыяй, якая ўводзіць у зман, – адзначыла міністр. – Вельмі важна, каб інфармацыйныя патокі не толькі перасякаліся, але і аб’ядноўваліся ў магутнае рэчышча, ствараючы вобраз часу, дапамагаючы вырашаць праблемы». Паводле яе слоў, у гэтым плане многае могуць зрабіць рэгіянальныя медыя, таму што яны бліжэй за ўсё да чалавека.

ІІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіў у Мінску 7-8 чэрвеня. Яго мэта – пашырэнне рэгіянальнага ўзаемадзеяння і садзейнічанне ўстанаўленню прамых кантактаў паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі ў сацыяльна-эканамічнай, навукова-адукацыйнай, культурна-гуманітарнай і іншых сферах. Спецыяльна да форуму прымеркавалі міжнародную выстаўку «Белагра-2016». У гэтым годзе яна праходзіць на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1 і аб’ядноўвае больш як 500 кампаній з 20 краін.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *