Райплемстанцыя ў прызёрах

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

На мінулым тыдні чатырнаццаць тэхнікаў-асемянатараў з усіх гаспадарак раёна разам са старшынёй райвыканкама Юрыем Горлавым ездзілі на абласное мерапрыемства ў сталіцу, дзе адбылася сустрэча з першым намеснікам старшыні аблвыканкама, старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Ігарам Макарам. У зале сабраліся спецыялісты гэтай прафесіі з кожнага раёна вобласці. Генеральны дырэктар РУСП «Мінскае племпрадпрыемства» Руслан Бярозавік падвёў вынікі ўзнаўленчай работы сельгаспрадпрыемстваў за леташні год. 

Як падкрэсліла дырэктар райплемстанцыі Людміла Курыльчык, за дасягненне ў мінулым годзе высокіх паказчыкаў, сярод аднатыпных вытворчых падраздзяленняў і філіялаў дзяржаўных прадпрыемстваў нашай племстанцыі прысуджана другое месца ў спаборніцтве: на 100 кароў і цялушак летась  атрымана 100 цялят, а на 100 кароў ад кароў – 80.

Аб важнасці работы тэхніка-асемянатара сведчаць адносіны дзяржавы да гэтых спецыялістаў: за шматгадовую і шчырую працу чатыры чалавекі атрымалі медалі. У тым ліку і Галіна Канатка з ААТ «Каганец». Шэсць чалавек сёлета прадстаўлены да дзяржаўных узнагарод.

Прысутных азнаёмілі з сёлетнімі вынікамі работы ў малочнай і мясной галінах. Разгледжаны рабочыя пытанні. У прыватнасці, было даручана распрацаваць у бок павелічэння заработную плату ўрачам-гінеколагам ветслужбаў. Дарэчы, спецыялістаў гэтай прафесіі катастрафічна не хапае, а ў васямнаццаці раёнах, у тым ліку і нашым, іх наогул няма.

Перад узнаўленчай службай вобласці пастаўлена задача: спрацаваць на ўзроўні і атрымаць максімальную колькасць цялят. Калі яна будзе выканана, то адначасова павялічыцца і вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *