Выбралі нялёгкую прафесію

Нумары Сельская гаспадарка

Ніна Лук’янчык і Валянціна Нарановіч (на здымку злева направа) родныя сёстры. Нарадзіліся ў вёсцы і звязалі свае жыцці з сельскай гаспадаркай. Выбралі нялёгкую галіну – пайшлі працаваць у жывёлагадоўлю. Гэтыя жанчыны – дастойныя прадстаўніцы ў сваёй прафесіі. Абедзве звыш дваццаці гадоў завіхаюцца аператарамі машыннага даення і пастаянна дабіваюцца неблагіх паказчыкаў у рабоце. Ніна Мікалаеўна шчыруе на МТФ «Апечкі» СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс». Апошнім часам у гаспадарцы павялічыліся надоі, і ў гэтым поспеху немалая заслуга добрасумленнай працаўніцы. За пяць месяцаў бягучага года яна атрымала ў сярэднім ад кожнай каровы сваёй групы па 2245 кілаграмаў малака і, па ўсім відаць, сёлета ёй удасца перасягнуць пяцітысячны рубеж. Другі год Ніна Мікалаеўна рупіцца ў даільнай зале. У групе, якую доіць, налічваецца звыш ста кароў.  І Валянціна Нарановіч, якая зараз шчыруе на МТФ «Ператокі» ААТ «Агранёманскі», абслугоўвае сто кароў. Яна таксама  дабіваецца добрых вынікаў: з пачатку года надаіла ад каровы па 2484 кілаграмы малака. Дарэчы, пачынала сваю працоўную дзейнасць Валянціна Мікалаеўна менавіта на МТФ «Апечкі», дзе сёння рупіцца яе сястра і доўгі час працавала маці. 

 

ЗА МАЙ ПАЛЕПШЫЛАСЯ

Сельгаспрадпрыемствамі раёна за май  рэалізавана на малаказаводы звыш сямі тысяч тон малака. Гатункам «экстра» залічана 19,3 працэнта ад агульнай колькасці – красавіцкі ўзровень. Рэалізоўвалі малако найвышэйшым гатункам пяць гаспадарак, больш за іншых адгрузілі жывёлаводы ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» – 65,4 працэнта, ААТ «Каганец» – 63,3, «Вішнявецкі-агра» – 50,3. Павялічылася колькасць прададзенай прадукцыі вышэйшым гатункам і склала 69 працэнтаў, або 5014 тон. Першаму гатунку адпавядала ўся прадукцыя рочавіцкіх працаўнікоў.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *