Што на зямельных участках

Нумары Пракурорскі нагляд

image_pdfimage_print

Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна праведзена праверка мэтавага выкарыстання зямельных участкаў, размешчаных на тэрыторыі г. Стоўбцы і выдзеленых грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў. Устаноўлена, што службовымі асобамі райвыканкама не праводзіцца належная работа па адабранні не занятых працяглы час зямельных участкаў, а таксама па скарачэнні не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў.

Рашэннем Стаўбцоўскага райвыканкама ад 23.12.2008 грамадзяніну Д. выдзелены ў пажыццёвае валоданне зямельны ўчастак па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Камінтэрна, д. 3-а, для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома. 10.01.2009 праведзена дзяржаўная рэгістрацыя стварэння ўказанага зямельнага ўчастка і ўзнікнення ў грамадзяніна Д. права пажыццёвага спадчыннага валодання ім. Згодна з ч. 5 п. 7 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2007 № 667 «Аб канфіскацыі і выдзяленні зямельных участкаў» грамадзянін на працягу аднаго года з дня дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння зямельнага ўчастка і ўзнікнення права на яго абавязаны прыступіць да заняцця гэтага ўчастка ў адпаведнасці з мэтаю і ўмовамі яго выдзялення (пачаць будаўніцтва ці іншае асваенне зямельнага ўчастка).

Разам з тым, па зыходзе сямі гадоў з дня рэгістрацыі ўчастка грамадзянін Д. да яго заняцця не прыступіў, будаўніча-мантажныя работы па ўзвядзенні жылога дома і іншых пабудоў не пачаты. Аднак землеўпарадкавальнай службай райвыканкама належныя меры па паведамленні землекарыстальніку аб неабходнасці заняцця выдзеленага ўчастка, яго адабранні ва ўстаноўленым парадку не былі прыняты.

У ходзе абследавання пракуратурай раёна размешчаных на тэрыторыі горада Стоўбцы зямельных участкаў, выдзеленых грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў, выяўлены не адзінкавыя факты неэфектыўнага выкарыстання гэтых участкаў, што знайшло выражэнне ў працяглым незавяршэнні будаўніцтва на іх жылых дамоў, а таксама непрыняцці землекарыстальнікамі мер па іх добраўпарадкаванні.

У адпаведнасці з ч. 1 п. 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2006 № 87 «Аб некаторых мерах па скарачэнні незавершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач» узвядзенне капітальных пабудоў у выглядзе жылога дома, дачы на зямельных участках, выдзеленых ва ўстаноўленым парадку ў прыватную ўласнасць ці пажыццёвае спадчыннае валоданне да 1 красавіка 2006 г. для будаўніцтва, павінна быць завершана грамадзянінам на працягу трох гадоў з даты ўступлення ў сілу гэтага ўказа.

Рашэннем Стаўбцоўскага райвыканкама ад  22.10.2002 грамадзяніну Г. у пажыццёвае спадчыннае валоданне быў выдзелены зямельны ўчастак  для  будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома па адрасе: г. Стоўбцы, зав. Магістральны, 3. 11.06.2007 праведзена дзяржаўная рэгістрацыя пераходу права пажыццёвага спадчыннага валодання ўказаным участкам для грамадзяніна Г. У ходзе абследавання пракуратурай указанага зямельнага ўчастка наконт яго мэтавага выкарыстання ўстаноўлена, што завяршэнне будаўніцтва жылога дома землекарыстальнікам ва ўстаноўлены тэрмін не ажыццёўлена, на тэрыторыі ўчастка ёсць толькі закладзены фундамент, а сцены і дах дома да гэтага часу не зманціраваны. Акрамя таго, гэты зямельны ўчастак належным чынам не добраўпарадкаваны, землекарыстальнікам дапускаецца беспарадак пры размяшчэнні будаўнічых матэрыялаў, у тым ліку тых, што раней выкарыстоўваліся, якія захоўваюцца працяглы час у такім становішчы.

Аналагічная сітуацыя выяўлена і пры абследаванні зямельнага ўчастка, размешчанага па вул. Садовай, 28 у г. Стоўбцы. На ўказаным участку доўгі час ляжаць будаўнічыя матэрыялы, частка з якіх пад уздзеяннем атмасферных ападкаў прыйшла ў непрыгоднасць. Тэрыторыя зямельнага ўчастка па перыметры не агароджана, што забяспечвае свабодны доступ дзяцей, якія жывуць у дамах паблізу, і стварае пагрозу іх жыццю і здароўю ў выпадку змяшчэння ці падзення будматэрыялаў.

Нягледзячы на значнае перавышэнне прадугледжаных указам тэрмінаў для завяршэння будаўніцтва жылых дамоў на ўказаных участках, неабходныя меры па іх канфіскацыі і па прывядзенні тэрыторыі  ў належны стан ва ўстаноўленым парадку не прымаюцца.

У адпаведнасці  з ч. 1 п. 1 указа  № 87 будаўніцтва капітальных збудаванняў у выглядзе жылога дома, дачы на зямельных участках, выдзеленых ва ўстаноўленым парадку ў прыватную ўласнасць ці пажыццёвае спадчыннае валоданне, пасля ўступлення ў сілу  ўказа, г. зн. з 01.04.2006, павінна быць завершана грамадзянінам на працягу трох гадоў з даты ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі права прыватнай уласнасці, пажыццёвага спадчыннага валодання ці арэнды. Удакладнім, што завяршэннем будаўніцтва жылога дома, дачы лічыцца ўзвядзенне фундамента, сцен і даху гэтага дома, дачы незалежна ад уводу іх у эксплуатацыю.

Не завершана будаўніцтва ва ўстаноўленыя тэрміны жылых дамоў на выдзеленых для гэтых мэт зямельных участках у г. Стоўбцы па вул. Бірузовай, дд. 4, 6, 9, па вул. Крынічнай, д.13, па вул. Сталічнай, д.19, па вул. Спартыўная, дд. 13 і 14, па вул. Партызанскай, д. 2, чым парушаны ўказаныя тэрміны.

Па выніках праверкі пракуратурай раёна старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама ўнесена прадстаўленне, згодна з якім райвыканкамам прынята рашэнне аб спыненні права пажыццёвага спадчыннага валодання і канфіскацыі зямельнага ўчастка, выдзеленага грамадзяніну Д. Аддзелам архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама актывізавана работа па выяўленні не завершанага будаўніцтва жылых дамоў.

Аляксей КУТАС, памочнік пракурора Стаўбцоўскага раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *