Выйшлі з «ачага»

Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

13 камандаў прадпрыемстваў Стаўбцоўшчыны сустрэліся на пляцоўцы ля ляснога масіву Караліна, каб даказаць сваё права называцца лепшым санітарным фарміраваннем грамадзянскай абароны раёна.

Традыцыйна спаборніцтвы пачаліся з самага адказнага моманту – жараб’ёўкі. На гэты раз выпала даць старт сандружыне ААТ «ТБЗ Нёман».

Як і ў мінулыя гады, праграма выступленняў камандаў прадугледжвала пяць этапаў. У ходзе першага было праверана табельнае аснашчэнне грамадзянскіх фарміраванняў. На другім этапе судзейская камісія ацаніла работу камандаў ва ўмоўным ачагу камбінаванага паражэння. Для праходжання трэцяга і чацвёртага этапаў удзельнікам неабходна было ведаць алгарытм дзеянняў у ачагах хімічнага паражэння і інфекцыйнага захворвання. Пяты этап паказаў, у якой ступені ўдзельнікі спаборніцтваў падкаваны тэарэтычна.

Тытул пераможцы заваявала каманда РУП «Мінскэнерга» Стаўбцоўскія электрычныя сеткі. Другое месца – у каманды ВУ «Стоўбцыгаз». Каманда райспажыўтаварыства заняла прызавое трэцяе месца.

Вынікі агляду сандружын падвёў прадстаўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Крамко:

 – Спаборніцтвы паказалі, што санітарныя фарміраванні грамадзянскай абароны ў большасці гатовы да любых нечаканасцяў. У бліжэйшы час неабходна прааналізаваць і ўхіліць усе заўвагі і недахопы.

Спаборніцтвы санітарных дружын ладзяцца на Стаўбцоўшчыне з году ў год. Запрашаюцца да ўдзелу ўсе прадпрыемствы і арганізацыі раёна (на жаль, не ўсе прадстаўляюць свае каманды). Чым мерапрыемства больш масавае, тым яно больш эфектыўнае. Галоўная задача яго – паказаць, навучыць, праверыць гатоўнасць у практычных умовах, каб у выпадку надзвычайнага здарэння дзейнічаць умела, граматна, без лішняй сумятні і панікі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *