Прэзідэнт адзначыў добрую дынаміку развіцця Мінскай вобласці

Нумары

image_pdfimage_print

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў добрую дынаміку сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці, якая стала пераможцам сярод усіх рэгіёнаў па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця ў  2011-2015 гадах. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 15 чэрвеня, прымаючы з дакладам старшыню Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Шапіру.

«Для мяне было прыемным здзіўленнем, што, аказваецца, Мінская вобласць заняла першае месца па пяцігодцы. Дынаміка добрая, дай Бог, каб так было», – сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што добрае ўражанне ў яго склалася ў тым ліку ад убачанага ў час аблётаў шэрагу раёнаў Мінскай вобласці. «Вы папрацавалі вельмі сур’ёзна. Але не трэба забываць, што ёсць у вас яшчэ і праблемныя раёны. Іх трэба даводзіць да розуму, каб узровень земляробства і іншых пытанняў быў такім жа», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі чакае ад Мінаблвыканкама вырашэння шэрагу праблемных пытанняў з развіццём інфраструктуры ў аграгарадках паблізу Мінска. «Будаўніцтва ў аграгарадках, перш за ўсё застарэлая праблема Калодзішчаў, – абазначыў кіраўнік дзяржавы адно з праблемных пытанняў. – Калодзішчы трэба прыводзіць у парадак. Перспектыўнае месца, людзі там будуюцца, хочуць там жыць. Ды і ў любой вёсцы ў Мінскім раёне і не толькі  сёння ідзе будаўніцтва. Трэба наводзіць парадак, прадастаўляць людзям участкі. Няхай будуюцца, укладваюць свае сродкі».

Не засталіся ў баку і праблемныя пытанні ў сферы бізнесу і работы з інвестарамі, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову аб тым, каб часова замарозіць штрафныя санкцыі для шэрагу інвестараў, якія ў сілу аб’ектыўных прычын не змаглі ў тэрмін дабудаваць пачатыя аб’екты. «Але хацелася б, каб мы, вызваляючы іх ад санкцый па нявыкананых абавязацельствах, не зрабілі гэта нормай», – заўважыў Прэзідэнт.

Падчас рабочай сустрэчы было ўзнята яшчэ адно пытанне – пра невыкананне інвестарамі сваіх абавязацельстваў. «Мы калісьці перадалі інвестарам гаспадарчыя аб’екты – калгасы, саўгасы – а нешта там не атрымалася, і яны, танна атрымаўшы ўласнасць, пачынаюць перапрадаваць ўжо ўтрая даражэй па так званай рыначнай цане. Гэта непарадак. Гэта не проста трэба спыніць зараз, а зрабіць так, каб вярнулі назад. Я вас тут абсалютна падтрымліваю», – сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Сямёна Шапіры.

Кіраўнік дзяржавы таксама даў шэраг іншых даручэнняў па пытаннях эфектыўнага выкарыстання і меліярацыі зямель у Мінскай вобласці.   

              БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *