У Год культуры

Культура Нумары Раённыя навіны Таленты Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

ПРЫСВОЕНА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА

Рашэннем раённага выканаўчага камітэта раённай дзіцячай бібліятэцы прысвоена імя Якуба Коласа. Гэтае рашэнне падмацавана згодай сына песняра Міхася Міцкевіча.

Калектыў супрацоўнікаў пад кіраўніцтвам Наталлі Даўлюд зарыентаваў свае творчыя сілы на папулярызацыю творчай спадчыны песняра беларускай зямлі, нашага земляка і ўнёс вялікі ўклад у гэтую справу.

Плён гэтых старанняў – папаўненне фондаў твораў Якуба Коласа і літаратуры аб ім, правядзенне розных мерапрыемстваў з удзелам яго сына Міхася Міцкевіча, пісьменнікаў-землякоў класіка, навуковых супрацоўнікаў філіяла Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Вялікая асветніцкая работа праводзіцца з вучнёўскай моладдзю.

Званне імя Якуба Коласа бібліятэка атрымала ў Год культуры і ў 65-годдзе з дня заснавання.

 

ДЛЯ ЎЗОРНАГА ПАРАДКУ

Навядзенне парадку на фермах і прылягаючых да вытворчых аб’ектаў тэрыторыях – адзін з пунктаў рэспубліканскай праграмы добраўпарадкавання. І асаблівую важнасць выкананне пастаўленай перад аграрыямі задачы набывае сёлета, у Год культуры. У СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» з разуменнем паставіліся да гэтай справы. На МТФ «Апечкі» нядаўна праведзена асфальтаванне часткі тэрыторыі, пакладзены асфальт на пад’язных шляхах да новых сянажна-сіласных траншэй, заасфальтавана пляцоўка для захоўвання рулонаў. На ўсё патрачана даволі немалая сума – звыш сямісот мільёнаў рублёў. Выканалі работу працаўнікі ААТ «ДБТ-7», якое размяшчаецца ў Заямным. У планах кіраўніцтва агарадзіць тэрыторыю фермы плотам, які вырабіць галаўное прадпрыемства ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *