Ці надзейныя каруселі?

Нумары Пракурорскі нагляд

image_pdfimage_print

Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна праведзена праверка захавання дзяржаўных стандартаў абсталявання, а таксама санітарных правілаў і нормаў на тэрыторыі гульнявых і спартыўных дзіцячых пляцовак, якія стаяць на балансе РУП «Стаўбцоўскае АКС».

Выяўлена, што дзіцячыя гульнявыя збудаванні, што знаходзяцца на балансе РУП «Стаўбцоўскае АКС», утрымліваюцца ў тэхнічна няспраўным стане.

Так, на дзіцячай гульнявой пляцоўцы, размешчанай па вул. Цэнтральнай у г. Стоўбцы, адно з прыстасаванняў для лазання неналежным чынам замацавана, яно хістаецца, а другое мае пашкоджанні (пралом, трэшчыны), вострыя краі. У канструкцыі «горка» ёсць зазор, наплыў металу на паверхню слізгання, што можа прывесці да траўміравання, адсутнічае агароджанне ў частцы скочвання. Акрамя таго, у адным з элементаў канструкцыі «каруселі» адсутнічае паўнацэннае сядзенне, канструкцыя ненадзейна замацавана. У другім элеменце каруселяў адсутнічае спінка сядзення, акрамя таго, прастора падзення мае перашкоды (ніжняя частка  знаходзіцца на паверхні зямлі). Абодва элементы не ўтрымліваюць абмежаванняў, якія б перасцерагалі іх ад перакульвання.

Акрамя таго, у многіх элементах канструкцый фундаменты абстлявання знаходзяцца на паверхні пакрыцця гульнявой пляцоўкі, усе элементы патрабуюць аднаўлення лакафарбавага пакрыцця.

Падобны стан элементаў, што знаходзяцца на гульнявых плацоўках, не дазваляе эксплуатаваць іх па прызначэнні, а таксама можа аказаць негатыўнае ўздзеянне на здароўе дзяцей і прывесці да іх траўміравання.

Па выніках праведзенай праверкі 20.05.2016 у адрас дырэктара РУП «Стаўбцоўскае АКС» унесена прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства па ахове жыцця і здароўя дзяцей.

Юлія ЧАБАН, памочнік пракурора раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *