Забяспечыць роўныя ўмовы

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

image_pdfimage_print

На базе трох устаноў адукацыі Мінскай вобласці прыступілі да работы камісіі па кантролі за ходам правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, галоўнымі задачамі якіх з’яўляецца забеспячэнне роўных умоў яго праходжання ўсімі ўдзельнікамі.

У пунктах тэсціравання філіялам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта «Барысаўскі дзяржаўны політэхнічны каледж», установамі адукацыі «Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж» і «Салігорскі дзяржаўны горна-хімічны каледж» праведзена адпаведная падрыхтоўчая работа і створаны камфортныя ўмовы для паспяховага тэсціравання.

На другім этапе абласной камісіяй кантроль за правядзеннем уступных іспытаў будзе праводзіцца ў 23-х установах сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці. Асаблівая ўвага членамі камісіі будзе ўдзелена праверцы сапраўднасці дакументаў аб адукацыі і дакументаў, якія даюць права на льготы пры паступленні асобным катэгорыям абітурыентаў.

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці ў рабочыя дні з 09.00 да 18.00 працуюць тэлефоны гарачай лініі (8-017) 284-03-42 і 284-09-06, па якіх усе, хто мае жаданне, могуць звярнуцца для вырашэння ўзніклых пытанняў па падрыхтоўцы і правядзенні ўступных іспытаў, а таксама выказаць свае  заўвагі і прапановы па паляпшэнні іх правядзення.

Упраўленне кантролю бюджэтна-фінансавай сферы

 і дзяржаўных органаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *